26 February 2015

Прылады з мінулага. Працяг...

 Cёння вы даведаецеся, што ж за драўляная скрыначка дасталася мне ў спадчыну. І негледзячы на тое, што адказа было ўсяго два, сярод іх ёсць дакладны. Не буду дарэмна марнаваць час, паказваю.
Такім чынам, у нас ёсць пераможца! Наташа, чакаю твой паштовы адрас на e-mail: 212898740@qip.ru  Не ведаю, ці святкуеш ты 8-е сакавіка, у любым выпадку павіншую цябе з надыходам вясны )))

Хачу яшчэ павіншаваць кагосьці (а можа Наташа зноў будзе першай, то тады павялічу ёй падарунак))), таму размяшчаю яшчэ адно фота-загадку, а дакладней яго частку. Што гэта? І я не засушаную ружу маю на ўвазе ))) Падказка: гэтай рэччу мы не карыстаемся.

23 February 2015

Прылады з мінулага.

 Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына...


Калі я чую гэтыя радкі верша Янкі Купалы, то заўсёды ўспамінаю нашу вёску і хату, дзе вырас бацька. Мае матуля і тата толькі летам жывуць тут,  а я прыязжаю час ад часу, каб адпачыць душою і супакоіць сэрца.
Але гэты расповед не пра спадчыну майго бацькі, а пра маю маленькую ўласную спадчыну. Рэчы якім ужо шмат год, якія я вельмі шаную і берагу, але і карыстаюся. А пачну з нажа для фота, які быў выраблены ў 1978 годзе ў г. Грозны і каштаваў усяго 60 савецкіх капеек.
Дзіракольчык. Невядома адкуль ён. Ён працуе - гэта галоўнае.
А што гэта за скрыначка? Хто першы здагадаецца, а можа ведае дакладна, той атрымае ад мяне невялічкі падарунак. Пішыце ўсе свае здагадкі.
А скончыць хачу самай маёй самай дарагой рэччу. Гэта нажніцы маёй бабулі, у якой былі залатыя рукі. Нажніцы зроблены з вельмі якаснай сталі. Мой муж (сапраўдны аматар халоднай зброі) быў у лёгкім шоку, калі ўбачыў кляймо. Для знаўцаў марка сталі 75, гаворыць сама за сябе. Ёсць чым ганарыцца.
Дарэчы, карункі, што на фотаздымку, таксама з бабулінага куфра. Памятаю, што падобнымі карункамі быў упрыгожаны падзор на ложку.
З фотаздымкам нажніц паўдзельнічаю ў фотазаданні "Антиквариат, винтаж, ретро" в блоге "Я - фотограф".