25 December 2014

Адвэнт-каляндар № 2

Спачатку віншую ўсіх, хто сёння святкуе Божае Нараджэнне, свята, якое прыносіць надзею і вялікую радасць! Асаблівыя прывітанне і віншаванні дасылаю каталікам з Гродзеншчыны ))). 
Набліжэнне гэтага свята, святочны настрой і сумленне, якое не давала спакою, зрабілі амаль немагчымае. За два дні, з матэрыялаў, што былі ў наяўнасці, я зрабіла для хросніка адвэнт.  Гэта неканчатковы выгляд, але апошнія змены ўжо не такія значныя, я толькі напісала нумарочкі і паабразала ўсе хвасты.
Далей некалькі фота працэсу:
Навагодняй паперы не было, а срабрыстай было мала, вось i прыйшлося неяк выкручвацца.

Чырвоная стужка, што прыслала Віка, вельмі спатрэбілася.
А зараз выраб скрыначкі-зоркі.

 Мая першая спроба дэкупажу.
Чакаем калі высахне, зноў робім яе аб'ёмнай і бачым, што зморшчыны нікуды не дзеліся... робім выгляд, што так і трэба )))

7 comments:

  1. З задавальненнем прымаю віншаванні і віншую таксама! Вясёлых Святаў!
    Дзівосны каляндар, пашанцавала хросніку;)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Настачка! Жадаю цудоўнага Новага года!

      Delete
  2. Всего самого светлого, с праздником! Адвен волшебный!

    ReplyDelete
  3. Светочка как красиво, празднично и так быстро! Шикарный результат да еще и из подручных материалов.И техник разных так много! Звездочка вообще шикарная!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Наташа!!! Ты мяне захваліла. Мне вельмі прыемна.

      Delete