Showing posts with label дабрачынны аўкцыён. Show all posts
Showing posts with label дабрачынны аўкцыён. Show all posts

30 November 2020

Падушачка "Аленяня"

Лічу, што ўвесь гэты навагодні дэкор - пустое марнаванне грошаў, часу, а галоўнае месца (усё гэтае дабро патрэбна дзесьці захоўваць цэлы год). Розум кажа: "Не! Ну зразумей, што фактычна гэта проста смецце, пластык, якога і так вельмі шмат навокал". 😢
Але як жа гэта прыгожа!!! Як жа мне падабаецца ствараць навагоднія рэчы, рабіць падаруначкі і пакуначкі, маляваць паштоўкі 😍. Канечне па магчымасці імкнуся ствараць экалагічныя рэчы і больш не купляць новых упрыгожванняў. Нават хацела прадаць елку і ўсе цацкі, але пакуль пакінула як фота рэквізіт.
Памятаеце падушачку "Гномы"? Падушка была створана ў 2018 годзе для дабрачыннага аўкцыёна на карысць Грышы Даўгіх. Зараз ізноў пачаўся зімовы дабрачынны аўкцыён, ізноў для Грышы і ў мяне ізноў навагодняя падушка 😃.

04 November 2019

Салодкая восень...

Восень ужо хутка скончыцца, а я так яшчэ і не паказала, што насамаробнічала. Пачну з дабрачыннага аўкцыёна. Прызнаюся, кожны раз усё цяжэй і цяжэй удзельнічаць: пакупнікоў становіцца менш, кошт лотаў паніжаецца і ўсе роўна не ўсе выкупляюцца, шмат каму зараз не да дабрачыннасці. Але не будзем пра сумнае... 
Мае і букет з цукерак, і кошычак для хлеба хутка знайшлі сваіх уладальнікаў. Нават была барацьба ))) А гэта вельмі натхняе, не дае апусціць рукі.
А такія асеннія пакуначкі з цукеркамі атрымалі пакупнікі маіх лотаў.  Здаецца, ну што тут такога: звычайны крафт-пакет, акварэльны малюнак, некалькі цукерак, а мала таго, што сама атрымала асалоду ад іх стварэння, так яшчэ і ад пакупнікоў атрымала шмат слоў удзячнасці і захаплення. І гэта выдатна )))

10 December 2018

Падушачка "Гномы"

Гэтых гномікаў вышыла мая сястра ))) Таня вышывае? Не можа быць! Сур'ёзна?! Нават наша мама думала, што гэта нейкі жарт. Гэта як у кінастужцы "1+1": Ён малюе?!! Што ён малюе?!!!
Адзінае, чым захаплялася мая сястра - гэта спорт. У школе Таня зусім не вучылася, бо ўвесь час то рыхтавалася да спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, то ўдзельнічала ў іх, то зноў рыхтавалася. У коледжы ўсё стала зусім сур'ёзна.  Гэта было сэнсам яе жыцця... 
Цяпер, калі прафесійны спорт ужо ў мінулым, адным з яе захапленнем стаў сноўборд, на які яна і мяне падсадзіла (Гэта мая лепшая зіма...) І вось я адпомсціла ёй за сваю адбітую пятую кропку - я падсадзіла яе на вышыўку))) Цяпер ёй баляць вочы, спіна і шыя, а ўчора я дала ёй роўнамерку ))) І цяпер яна не глядзіць, а толькі слухае любімыя серыялы, а вячэраць яе малады чалавек будзе праз "усяго 12 крыжыкаў". І гэта ж толькі пачатак...)))
Я зусім не мсцівы чалавек, але помста мая страшэнная )))

P.S. Хто яшчэ не глядзеў "1+1", абавязкова паглядзіце! Абавязкова!!!

24 May 2018

Пеналы

Нашыла пеналаў. На замову трэба было пашыць адзін, што ў зорачкі. Але ж так не хацелася даставаць машынку дзеля адной касметычкі. Гэта ж як выкаціць пепелац (хто ў тэме, той зразумее). 
 
Прыладкавала карункі, што некалі навязала. Так была задаволена, што пазбавілася ад іх, а цяпер ужо думаю, што трэба яшчэ навязаць ))) 
Першы раз атрымаліся сапраўдныя пеналы. Ружовы прапанавала ў якасці лота на дабрачынны аўкцыён
 
 

15 December 2017

Я - фея.

На гэты навагодні аукцыён захацелася мне стаць феяй, і нафеячыць штосьці такое гэтакае. Карона не атрымалася, а вось вяночак нічога сабе такі выйшаў.
Даўно марыла памаляваць акварэллю. Думала, што гэта элементарна ))) Паўгадзіны малявала, фарбавала,  а вынік - дзве елачкі )))
Пакупнікі лотаў атрымалі вось такія пакуначкі з цукеркамі. Ну а што не выкідваць жа "шэдэўры".

01 February 2017

Чарговы набор касметычка + вокладка

А ў мяне ўсё ніяк не скончыцца касметычкавы перыяд )))Тканіны нейк самі падабраліся, злажыліся, а ідэя што пашыць так і не нарадзілася. Таму вось... зноў касметычка.

09 September 2016

Вокладка на пасведчанне.

Універсальную вокладку зрабіла на дабрачынны аўкцыён. На мой погляд можна захоўваць і пасведчанне аб шлюбе і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.
Дэкор вельмі лаканічны, проста на нешта сур'ёзнае не хапіла ні часу, ні крэатыву. Так хацела прагуляць гэты аўкцыён, але сумленне замучыла ))). Але гэта апошні раз, усё, потым буду толькі пакупніком.
Пакажу тэчку ў рукадзельным кафэ

08 June 2016

Прышчэпкі ў торбачцы.

Дэкупажыла прышчэпкі... кітайскія... ізноў ))) Ляжалі яны, бо на замову зрабіла іншыя, і ляжаў набор тканін. Гэтыя "кітайцы" знайшлі адзін аднаго.
Так не люблю, калі ўсё аднаго колеру, а тут так смешна стала і нават захацелася наадварот падкрэсліць такое падабенства.
Адна торбачка 9х9х13 см, і дванадццаць прышчэпак па 9см.
Атрымалася вельмі зручная і шматфункцыянальная рэч. 
Гэты набор таксама аддала на дабрачынны аўкцыён, бо колер не мой ))) І пакажу свой камплект у рукадзельным кафэ

02 June 2016

Ажурныя кошычкі

Убачыла ў інтэрнэт-краме падобныя кошычкі, вельмі спадабаліся, але іх кошт зусім не спадабаўся )))  

05 April 2016

Сонечны камплект для кухні.

Усё проста і банальна - фантазіі не хапіла, каб прыдумаць лот на Вясновы дабрачынны аўкцыён, таму паўтор прыхопак.  Гэтым разам усё ярка і  сонечна.  Лот № 98.

24 October 2013

Міні-арганайзер для рукадзелля.

    Пашыла арганайзерчык ужо больш чым тыдзень таму назад і ўжо амаль тыдзень змагаюся з фатаздымкамі.  Вось, што атрымалася. Шыла для дабрачыннага аўкцыёна, будзе лот № 102


Вялікі дзякуй  Ніне Гамідавай і яе блогу Карусель руколелия за прыгажосць і натхненне.

09 September 2013

Дабрачынны аўкцыён "Залатая надзея". Пачатак 16-га верасня.

Ну вось, можна мяне віньшаваць: мая кніжка будзе ўдзельнічаць у асеннім аўкцыёне пад нумарам 131. Падрабязней пра сам аўкцыён, каталог лотаў і каму дапамагаем можна паглядзець ТУТ  Вось некалькі лотаў, такая прыгажосць, хочацца ўсе набыць.


Развіццёвая кніжка "Сонейка"

Я яе скончыла! Вынікам задаволена, але не задаволена фотаздымкамі, хоць зрабіла ўсё магчымае. Фоташоп - гэта моц!!! Лот № 131