Шыла па майстар-класу Марыі, што вядзе блог M'art. Тое-сёе змяніла. Зноў неідэальны, пэўна застанецца мне )))
30 March 2015
26 March 2015
Фотазаданне
Проста не змагла мінуць фотазаданне ад Я - фотограф "Малая глубина резкости" Першае фота зроблена выпадкова, даўно і не для фотазадання, таму проста паказваю.
Ідэя была зрабіць мінімалістычныя здымкі.
З карыцай і паўдзельнічаю ў заданні.
18 March 2015
Вясновыя падарункі.
Я не святкую 8 сакавіка, не люблю, калі мяне віншуюць у гэты дзень, але падабаецца назіраць за тымі, для каго гэта сапраўднае свята, якое чакаюць, да якога рыхтуюцца. Вельмі падабаецца бачыць кветкі на кожным кроку і назіраць за мужчынамі ))) Каб гэта было проста свята вясны, было бы цудоўна, а жаночы дзень - гэта... бр-р-р.
Гэты букецік з цукерак рабіўся, ні больш чым знак увагі, які ні да чаго не абавязвае, дробязь.
У адказ я атрымала вось такі падарунак. Галя, дзякуй! Усё ты трапіла! Я абавязана зрукадзельнічаць штосьці больш прыстойнае, чым 9 цукерак у паперы )))
Рэч проста шыкоўная! І прыгожая, і зручная і... і слоў не хапае ад захаплення!
Зараз у куфэрку захоўваецца ўсё патрэбнае і неабходнае для бягучага працэсу. Ура адной пачварнай скрыняй менш, шуфлядак жа няма (яшчэ не навучылася шуфляды рабіць).
Ну і напрыканцы мая расліна, дакладней ужо дзве. Вясна мацнее...
14 March 2015
Чахол для спіц і кручкоў
Яшчэ адзін чахольчык, які пашыты па майстар-класу Насці. Гэтым разам імкнулася шыць без імправізацыі, усё як трэба па этапах, бо чахол шыўся ў падарунак. Вынікам вельмі задаволена, ўсё атрымалася выдатна, без пераробак і без кампрамісаў.
10 March 2015
Шапка, шалік і восеньскія каты.
Адным выдатным восеньскім днём пачала вязаць сабе шапачку. Дайшлі рукі да ніткак з цукеркі (Алёнушка, прывітанне!). Шапачку звязала хутка, з першага раза за вечар. Такая мяккая атрымалася, што захацелася мне да камплекту яшчэ і шалік звязаць, тым больш выпадкова знайшла гэтыя ж ніткі. Звязала, зіму аднасіла, а паказаць забылася.
Пачала вязаць у лістападзе, калі былі ў вёсцы. Вакол такая цішыня, што нават размаўляць страшна. Усе навакольныя каты сабраліся на нашым надворку. Котка Рыска ўжо бяззубая, дзікаватая, сапраўдная драпежніца і паляўнічая.
Сусецкі кот (мянушку не памятаю), такі разбэшчаны і нахабны, што ой-ой, але і вельмі ласкавы (асабліва, калі галодны).
06 March 2015
Чахол для кручкоў.
Дзякуй, Насцёна, разам з табою чахольчык пашыўся хутка і з вялікім задавальненнем!
А так выглядае мая вясна )))
02 March 2015
СП арганайзер для кручкоў. Першы этап.
Сёння пішу справаздачу па сумеснаму пашыву арганайзера. А пачну з няшчаснага чахла на машынку.
Так усё цудоўненька пачыналася, нават карункі звязала. А потым як пачала яго круціць, вярцець, рэзаць ды крэмзаць, што ў выніку вось што атрымалася )
Кошычак падвіс на стадыі завяршэння. Спадзяюся, адзін з кавалкаў і стане арганайзерам для кручкоў. Загадзя зрабіла бейку, бо па-іншаму ну ніяк.
Тут усё проста і зразумела: падкладка, клапан, кішэня.
Наташа і Галя, вашы адрасы атрымала, сюрпрызы ўжо падрыхтаваныя, засталося, толькі выбрацца на пошту. Не паблытаць бы ))
Subscribe to:
Posts (Atom)