Вось такі наборчык стварыла маленькай Ірынцы з нагоды яе з'яўлення на свет ))) Ірынку зусім не захапілі мае падарункі, бо ў такім (ды ніякім, 2 месяцы ўсяго) ўзросце больш хвалюе чысціня падгузніка ))). А вось маладой маме, здаецца, усё вельмі спадабалася.
Пінеткі набыла на дабрачынным аўкцыёне, сама б я так прыгожа не звязала.
Усярэдзіне ружовая, ну а як жа без ружовага ))) Для арганізацыі дакументаў прадугледжаны празрысты файлік і стужка.
Усе немаўляткі - гэта само ўвасабленне ўсяго самага пяшчотнага, чыстага і светлага, таму і вокладку хацелася зрабіць менавіта такой лёгкай, чыстай і пяшчотнай. Пакажу вокладку на Першым беларускім, там як раз праходзіць заданне "Чысціня".
Красивая и очень нежная! ПРЕЛЕСТЬ!:)
ReplyDeleteСпасибо, Иришка!
DeleteОчень нежно! Спасибо, что вы с нами! Первый Белорусский.
ReplyDeleteОчень воздушно!!! спасибо от Первого белорусского
ReplyDelete