Гэтых гномікаў вышыла мая сястра ))) Таня вышывае? Не можа быць! Сур'ёзна?! Нават наша мама думала, што гэта нейкі жарт. Гэта як у кінастужцы "1+1": Ён малюе?!! Што ён малюе?!!!
Адзінае, чым захаплялася мая сястра - гэта спорт. У школе Таня зусім не вучылася, бо ўвесь час то рыхтавалася да спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, то ўдзельнічала ў іх, то зноў рыхтавалася. У коледжы ўсё стала зусім сур'ёзна. Гэта было сэнсам яе жыцця...
Цяпер, калі прафесійны спорт ужо ў мінулым, адным з яе захапленнем стаў сноўборд, на які яна і мяне падсадзіла (Гэта мая лепшая зіма...) І вось я адпомсціла ёй за сваю адбітую пятую кропку - я падсадзіла яе на вышыўку))) Цяпер ёй баляць вочы, спіна і шыя, а ўчора я дала ёй роўнамерку ))) І цяпер яна не глядзіць, а толькі слухае любімыя серыялы, а вячэраць яе малады чалавек будзе праз "усяго 12 крыжыкаў". І гэта ж толькі пачатак...)))
Я зусім не мсцівы чалавек, але помста мая страшэнная )))
P.S. Хто яшчэ не глядзеў "1+1", абавязкова паглядзіце! Абавязкова!!!
Ой, Свет, какая она классная!!! Балдею!!! :)
ReplyDeleteСпасибо, Иришка! Вообще-то у тебя вдохновлялась )))
Delete:) :) :) Как приятно)))))
Delete