Цяпер, калі мая сястра захапілася вязаннем,ёй заўсёды не хапае нітак ))) А раней яна не разумела, як гэта ў мяне можа быць мала тканіны )))
Авечку вышыла сястра па маёй просьбе, сама я вышываць зусім не паспяваю. І вось раскрываю сакрэт, як павялічыць колькасць гадзін у сутках:
- знайдзіце чалавека, якому няма чым заняцца (неверагодна, але такія існуюць).
- навучыце такога чалавека вязаць і вышываць (ці можна проста падказаць канал з відэа-ўрокамі на "YouTube").
- прымусьце яго працаваць на вас (шантаж і подкуп ніхто не адмяняў).
Кошычак падарыла сястры, будзем лічыць, што гэта ўкладанне на будучае, на развіццё )))
Р.S. Кошычак шыла па майстар-класу Ларысы Чарнаўской. Яна арганізоўвала ў сваім блоге Совместный проект "Прищепница".
Великолепная работа!
ReplyDeleteСпасибо, Юля!!! Приятненькооооо!
Delete