12 August 2021

Чытаю і малюю

    Чытаю я заўсёды. У дзяцінстве мне нават забаранялі чытаць і выганялі пагуляць на вуліцу, а яшчэ замест таго, каб дзесьці тусавацца, мы сяброўкамі збіраліся ў кагосьці дома і вязалі, як пенсіянеркі нейкія 😂. 
    Зараз у інстаграме папулярная анкета кнігалюба, хачу пакінуць яе і тут, а заадно паказаць свае закладкі для кніг. Цяпер  кожнай папяровай кнізе, якую чытаю, малюю закладку.
1. Кнігі якіх пісьменнікаў я бяру, не чытаючы водгукаў?
У. Караткевіч, В. Быкаў, Ф. Бакман, Э.М. Рэмарк, Х. Муракамі, А. Крысці, І. Бунін, Б. Акунін, Т. Драйзер, Ф. Дастаеўскі, Дж. Осцін, Дж. Стэнбек, Шэкспір і яшчэ шмат іншых. 
 
2. Якая кніга была прачытана на адным дыханні?
«Замак Броўдзі» Кроніна, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Караткевіча, «Аэрапорт» Хэйлі, «Лесвіца ў неба» Бойла.
3Якую кнігу я перачытвала больш за 1 раз?
«Сто гадоў адзіноты» Маркеса, «Паляванне на авечак» Муракамі, «Містэрыі» К. Гамсун. Часта чытаю кнігі яшчэ раз, хоць часу на гэта вельмі шкада. Бывае зусім забываю пра што кніга, вось і прыходзіцца чытаць ізноў, а бывае хачу ўспомніць эмоцыі.
4Ад якой кнігі літаральна калаціла?
Мяне трасе ад усіх кніг Паўла Каэльё і ад іншага падобнага ))) Так не падабаецца, што прачытала амаль усё ))), бо намагалася зразумець, чаму ён такі папулярны. Можа толькі "Алхімік" яшчэ так-сяк зайшоў, але так і не зразумела чаму звычайную прытчу трэба было размусоліць на цэлую кнігу, але і кнігай гэта цяжка назваць, так некалькі старонак на пару гадзін.

5Ад якой кнігі хацелася смяяцца ў "голас"?
Даўлатаў застаўляе смяяццанават тады, калі свет ужо зруйнаваны.
6Якую кнігу кінула чытаць?
Заўсёды дачытваю кнігі, нават лухту накшталт «50 адценняў шэрага». Туга заходзіў «Марсіянін», паглядзела фільм, і кніга потым проста заляцела. Калі зразумела, што не здужаю «Супрацьстаянне» С. Кінга, спампавала аўдыёкнігу.  "Сагу аб Фарсайтах" таксама слухала, падабалася, але ж надта вялікая ))).
7Які ты кніжны персанаж?
Прайшла тэст на персанажа ад ЭКМА, атрымалася Элізабэт Бэнет. Падабаецца гэтая гераіня, але заўсёды лічыла, што Уэнздзі з сямейкі Адамс ну проста з мяне малявалі. Я не адчуваю моцных пяшчотных пачуццяў і прыхільнасцяў.  Школьную карычневую сукенку с чорным фартухом я проста абажала і яшчэ доўга насіла, нават калі школьную форму адмянілі. А чорны гумар - гэта лепшы гумар ))) 
8. Кнігам, якога жанру аддаеш перавагу?
Люблю усё, што добра напісана: раманы, фантастыку, дэтэктывы, нон-фікшн, антыўтопіі. Толькі не чытаю жахі і не гляджу стужкі ў стыле хорар.

9. Лепшая кніжная экранізацыя на твой погляд?
Вельмі люблю параўноўваць кнігі і кінастужкі, знятыя па гэтых кнігах. Бывае, што не гляджу фільм, пакуль не прачытаю кнігу. Мой спіс выдатных экранізацый вялікі. Канечне ў гэтым спісе "Пралятаючы над гняздом зязюлі", "Байцоўскі клуб", "Унесеныя ветрам", "Дзяўчына з татуіроўкай дракона", "Марсіянін", "Аўтастопам па галактыцы" "Сталкер", "Сабачае сэрца" і іншыя.
10. Якога персанажа хацелася б выратаваць?
А маль у кожнай кнізе абавязкова ёсць персанаж, які гіне і якога мне вельмі шкада. Каб не было спойлераў, назаву толькі аднаго, і хай гэта будзе Марцін Ідэн.

No comments:

Post a Comment