22 March 2021

Гэта была горшая зіма

Калісьці напісала паведамленне Гэта мая лепшая зіма, сёння хачу расказаць пра горшую зіму майго жыцця, ёю стала канечне гэтая зіма і яна ўсё ніяк не скончыцца. Зіму зусім не хвалюе, што на календары 22 сакавіка, яна ужо проста ўсім абрыдла, але усё роўна адмаўляецца сыходзіць (нічога не нагадвае?). Здаецца ніколі не скончыцца гэты жудасны холад, гэты бясконцы страх і безнадзейнасць. Успомнілася фраза са стужкі "Дзень сурка": 

А для кагосьці гэтая зіма насамрэч доўжылася да канца жыцця... Усяго адзін дзень не дажыў мой тата да вясны, якую так чакаў, але так і не дачакаўся... Жывіце і атрымлівайце асалоду ад усяго, нават ад любой дробязі, бо жыццё мае непрыемную ўласцівасць сканчацца, і часам вельмі раптоўна і імгненна... 

3 comments:

  1. Святлана, прымiце мае спачуваннi.

    ReplyDelete
  2. Цікавая рэч... я колькі часу думала, а ці працягваеш ты сваю беларускамоўную гутарку? і сёння зайшла ў блог толькі таму што выпадкова ўбачыла, што нейкі мой пост адкаментавалі. І аказваецца, што працягваеш. Гэта вельмі добрая і прыемная навіна, мабыць дзеля цябе буду часцей сюда заходзіць...
    наконт зімы... давай спадзявацца, што гэта была такая адзіная і больш ніколі непаўторная. Яна была цяжкая для вялікай колькасці людзей...
    прымі спачуванні, Света :(

    ReplyDelete