26 October 2013

Скрынка для мулінэ

Набыла я неяк сабе мулінэ.  У первапачатковым выглядзе іх захоўваць зусім нязручна. Спачатку хацела проста на паперкі накруціць і вось што ў выніку накруціла )


За аснову бабінак узяла вось гэты шаблон (спадзяюся, гэта не лічыцца крадзяжом, тым больш спасылка відаць):
Выразала з тоўстага кардону, прайшлася наждачнай паперай, потым пакрыла белай акрылавай фарбай тры разы з кожнга боку. Ад гэтага мае бабінкі, калі высахлі, сталі падобныя на пластыкавыя, цвёрдыя і беленькія. Задэкаравала скрынку (сёння ў мяне нейкі рамантычны настрой). Бабінкі пакуль белыя, бо яшчэ не вырашыла, што з імі зрабіць. Хутчэй за ўсё такімі яны застануцца назаўсёды, бо ведаючы сябе, упэўнена, калі адразу не зрабіла, то ўжо жадання потым не будзе. Магу прывесьці прыклад, ужо мыбыць год таму назад намалявала пано на сцяне ў выглядзе трафарэту з матылькамі, а вусікі тады не паспела, дык яны і да гэтага часу не маюць вусікаў. Сорамна, вось і кажу, што так і трэба.

3 comments:

  1. Отличная идея! Симпатичный сундучок получился! И все так аккуратно и на месте! Как это мне свое мулине разобрать ,а то такая гора и все в верх дном:)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Для такіх сапраўдных вышывальшчыц, як Вы, трэба рабіць скрыню пэўна на сто бабінак, а для такіх несур'ёзных як я і гэтага шмат.

      Delete
  2. Отличная идея и чудесное исполнение!

    ReplyDelete

LinkWithin

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...

LinkWithin

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...