08 June 2017

Вокладка для першых дакументаў

Вось такі наборчык стварыла маленькай Ірынцы з нагоды яе з'яўлення на свет ))) Ірынку зусім не захапілі мае падарункі, бо ў такім (ды ніякім, 2 месяцы ўсяго) ўзросце больш хвалюе чысціня падгузніка ))). А вось маладой маме, здаецца, усё вельмі спадабалася.

06 June 2017

Канверты для грошай

Літаральна надоечы ажаніўся мой стрыечны брат. Ну а якое вяселле без падарункаў. Зрабіла два канверты. Ад нас з мужам быў просты лаканічны "мужчынскі" канверт, ну а мама папрасіла, каб было і пяшчотна, і "дорага-багата" ))).
Першы канверт рабіла з аглядкай на заданне ад Першага беларускага "Чысціня"

26 April 2017

Рознае несур'ёзнае.

Даўно не пісала паведамленняў, бо нічога сур’ёзнага не насамаробнічала. Кот захварэў, таму выконвала зусім простыя замовы. 

Абярэжная лялька на багацце і дабрабыт.
Салодкі дызайн. 
 Велікодны кошычак. Такіх з варыяцыямі зрабіла чатыры.
Ну і напрыканцы, фота КатА, які пакуль яшчэ на дыеце і пад пільным нагляданнем. Дарэчы, у вет. бальнічцы, сустрэлі ну проста копію нашага Коціка, супадае ўсё, знешнасць, характар, нават лёс... Зусім доктара заблыталі гэтыя блізнюкі)))

21 February 2017

Міжнародны дзень роднай мовы.

21 лютага ў 1952 годзе паліцыя адкрыла агонь па бяззбройнай мірнай дэманстрацыі, якая змагалася за прызнанне бенгальскай мовы ў якасці афіцыяльнай мовы Пакістана. Загінула пяць студэнтаў...

Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення...

01 February 2017

Чарговы набор касметычка + вокладка

А ў мяне ўсё ніяк не скончыцца касметычкавы перыяд )))Тканіны нейк самі падабраліся, злажыліся, а ідэя што пашыць так і не нарадзілася. Таму вось... зноў касметычка.

16 January 2017

Швэдрык на сабачку

Вязаць спіцамі я не вельмі люблю, бо не ўмею. Заўсёды шмат перавязваю і петлі роўнымі не атрымліваюцца. Ну а тут сястра паскардзілася, што апранаць Сціві складана, і размер не знайсці, і дорага. Вось і звязала, каб зусім не забыцца, як гэта робіцца.
Па Сціві можна адразу зразумець падабаецца яму адзежа ці не. Калі яму не камфортна, то ён зусім перастае рухаецца, стаіць што ўкапаны.
У маім жа швэдрыку ну не злавіць, а на лета Сціві заўсёды коратка стрыгуць, то кофтачка зусім свабодная будзе. І сфатаграфаваць таксама немагчыма, адно выйсце - падваконнік. Тут ужо не збяжыш, ды і ёсць чым заняцца, напрыклад пагаўкаць на трактар, што прыбірае снег пад вокнамі. 
А куды Сціві - туды і котка. Відаць думала, што гэта ёй прывезлі новую цацку. Потым некалькі дзён усё шукала яго.

LinkWithin

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...

LinkWithin

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...