21 March 2016

Дэкор слоічка ад крэму

Мая першая вышыўка крыжыкам ))). Вышыла і нават аформіла )))

У такіх малечах захоўваю бісер, пацеркі ці міні-гузікі, але гэта першая, якую ўпрыгожыла.  На такі "геройскі ўчынак" мяне натхніла заданне дэкор слоічкаў у праекце "Хамяк не дрэмле" на Першым беларускім ЧБ.

15 March 2016

Прыхопкі

Вельмі цікава і незвычайна выглядае рукавічка, якую шыла па майстар-класу Наталлі на Першым беларускім ЧБ. І шыць мне такую прыхопку падабаецца, таму з задавальненнем згаджаюся на паўтор.
Асабліва люблю, калі не абмяжоўваюць маю фантазію. Была толькі адна ўмова - штосьці не надта светлае. А гэта значыць можна цёмнае )))
Мне здаецца, што гэты набор можна паказаць у праекце "Метод отрицания". Умова задання: Зрабіць працу для жанчыны (дзяўчыны, дзяўчынкі) ці для хатняга інтэр'ера без выкарыстання кветак (любых: папяровых, тканкавых, вышытых, намаляваных.....). 

09 March 2016

Грэлка на імбрычак

Вось і пашылася нарэшце яшчэ адна рэч да рукавічкі. Планую зрабіць яшчэ  рушнік, прыхопкі, сурвэтку. Пакуль шыю гэты камплект мару аб сваёй вясковай кухні ў сваёй хаце.
Камплект будзе вельмі практычны, як кажуць "на кожны дзень" таму ўсё проста, надзейна і не вельмі мазліва.
 Пакажу свой камплект у рукадзельнам кафэ Аксаны

07 March 2016

Грэлка з насення лёну

Такіх грэлачак нашыла некалькі, але так і не паказала. А тут на Першым беларускім новы праект "Любимый материал. Его Величество Лён!" Ну як тут мінуць такую тэму? 

Мабыць, калісьці Бог хацеў дапамагчы людзям і таму паслаў ім лён ))) Сама шмат шыю з льняной тканіны, на льняным алеі не толькі гатую ежу, але і само насенне дабаўляю. Муж у льняным алеі вымочвае драўляныя ручкі і тронкі, тады яны проста вечныя. А яшчэ льняныя алей і палатно выкарыстоўваюць ўсе мае знаёмыя мастакі. І грэлкі з яго выдатныя )))