31 March 2014

Велікоднае

    Ну вось паказваю сваю кветачку, якую зрабіла па МК Алёнушкі і ў рамках яе СП, усе падрабязнасці можна паглядзець ТУТ
Захацелася мне зрабіць велікодную кампазіцыю ў эка-стыле, ў інтэрнэце шмат розных ідэй, вочы разбягаюцца, выбрала, што прасцей. 
Сурвэтку вязала яшчэ ў школе, знайшла сярод бабуліных рушнікоў і абрусаў. Матуля беражліва захоўвае ўсё, што зроблена бабулінымі рукамі, а я люблю час ад часу паперабіраць гэты скарб.

Кампазіцыя адпраўляецца ў велікодную галерэю у блог Ларысы Смірновай, можа возмуць )))

06 March 2014

Цукерачны настрой!

Я цяпер ведаю, што такое цукерачны настрой )) Гэта калі некалькі дзён рот да вушэй, нават у транспарце і ў чарзе паштовага аддзялення. Вось яна, мая цукерачка! І гэтае шчасце я атрымала ад Аленачкі і яе бложыка Поделки-рукоделочки от Аленушки!!! Дзякуй вялізарны, дзякуй! Столькі ўсяго прыгожага і патрэбнага! Як жа прыемна усё разглядаць ды перакладваць, зноў і зноў! Сама сабе зайздрошчу! 
Мяне так распірае ад шчасця, што ну не магу я не падзяліцца гэтым цукерачным настроем, таму адкрыю маленькі сакрэт... я рыхтую сваю цукерку. Тым больш гэта ужо другая цукерка, якую я атрымала, таму трэба падтрымліваць баланс цукерак у прыродзе ))))

03 March 2014

Паштовачка

 Зрабіла паштоўку для абменніка са Святланай, натхненне знайшла ТУТ у СП "Женcкие штучки". Паспрабавала проста зліфціць, бо свайго ж стылю не маю. Вынік аддалена нагадвае тую прыгажосць, што ўбачыла, ну і добра )) Першы крок зроблены, пайшла вучыцца далей. 


 А яшчэ паспрабавала працаваць з палітрай.  Захацелася выкарыстаць менавіта гэтае спалучэнне, такія рамантычныя колеры. Здаецца, атрымалася)) Прыгожая карцінка...