30 November 2013

Адвэнт-каляндар для хроснага сынка. Вынік

   Вось такі каляндар у мяне атрымаўся. Мне спадабалася працаваць са звычайнай паперай і кардонам, усё так проста і прымітыўна, хутка і без асаблівых выдаткаў.  

26 November 2013

Адвэнт-каляндар для хрэсніка. 1 этап

Так падабаецца ідэя такіх каляндароў, што захацелася зрабіць  прыемнае хрэсніку, вось і запісалася на супольнае стварэнне адвэнт-календара Спачатку хацела зрабіць з фетру ўвыглядзе мяшэчкаў ці кішэньчыкаў, але хлопчык - маленькі хітрык, які мог з'есці ўсё адразу, трэба было прыдумаць штосьці больш надзейнае. А яшчэ хацела зрабіць менавіта аднаразовы каляндар, каб у бацькоў не было галаўнога болю, як і дзе захоўваць гэты каляндар, тым больш, калі не спадабаецца. Знайшла вось такую ўпакоўку:
Нажаль нідзе не знайшла крафт-паперы, зрабіла вось так. 
Яшчэ купіла часопіс-размалёўку з налепкамі, і ў кожны падарунак разлажыла ўсе налепкі, цукеркі і зашыла. Дарэчы, цукерачкі прыйшлося шукаць больш плоскія і паменьшыць колькасць пакецікаў да 10шт., бо каляндар атрымоўваўся занадта вялікім. Цяпер засталося ўсё гэта прымацаваць. 


21 November 2013

Вышыўка "Закаханыя"

    Мая родная сястрычка папрасіла сваю сяброўку Алену, якая без вышывання не можа пражыць ніводнага дня,  вышыць карціну.   Асабіста мне не вельмі падабаецца вышыўка як фатаграфія, але калі я першы раз убачыла, яна мяне ўразіла сваімі памерамі (34х23,5 см), колерам і асаблівай энэргіяй. Проста мне стала шкада, што такая сур'ёзная праца так і не атрымала сваю рамку. Вось я і папрасіла сястрычку аддаць вышыўку на некалькі дзён мне. Я вышыўку папрала, папрасавала, купіла рамку 30х40, якую пафарбавала і... зразумела, што памылілася... звычайная фотарамка не зусім добра падыходзіць. Цяпер я ведаю чаму, заказваюць рамкі у багетных майстэрнях. Але ўсё ж лепей, чым так проста ляжаць. 

Паўгода спатрэбілася, каб зрабіць прасценькае паспарту )))) Мне здаецца стала значна лепш, схавалася канва і сама вышыўка стала гарманічнага памеру. 
А спачатку было вось так.

09 November 2013

Скрыначка для грашовага падарунка.

     Спачатку не хацела паказваць гэтую скрынку, бо гэта першая спроба і мне яна не вельмі падабаецца. Не было часу, каб усё як трэба прыдумаць, выправіць памылкі, фатаграфавала ў апошні момант. На фота скрынка ўжо з падарункам. На мой погляд неяк негарманічна атрымалася.  Сваячка папрасіла зрабіць звычайны канверт для грошаў, ці паштоўку з кішенькаю, штосьці нескладанае, прасценькае. Будзем лічыць, што заказ выкананы.