31 December 2013

З Новым годам!


У Новы год хай радасць льецца, 
Вiно iгрыстае хай п'ецца, 
Усмешкi твар не пакiдаюць, 
Здзяйсняцца мары пачынаюць! 

30 December 2013

Мой незвычайны Новы год.

      Апошнія гадоў пяць а можа і болей мы святкавалі Новы год не дома, з'язджалі куды-небудь, некалькі дзён актыўна "святкавалі", а потым некалькі дзён адпачывалі. У гэты раз я сказала: "Досыць! Хачу спакою, хатняй утульнасці, проста трушчыць аліўе перад тэлевізарам і ўсё" Сапраўды так ўжо надакучыла збірацца, кудысці ехаць, шумныя кампаніі, конкурсы, тосты, шмат спіртнога (дарэчы, я прынцыпова не п'ю) і шмат ежы, потым паходы з віншаваннямі па сваякам, сябрам і знаёмым і гэтак далей... кожны год адзін і той жа сцэнар. Цяжка...
     Загадзя ўсіх папярэдзіла, што будзем дома ўдваіх, нікуды не паедзем і не пойдзем,  абавязкова загадаю жаданне ў поўнач і пайду спаць. Мара... Усё пайшло не так, калі патэлефанавала сястра

24 December 2013

Навагодняя паштоўка.

Вось такі камплект паштовачак падрыхтавала для абменніка і ўжо адаслала. На штосьці больш сур'ёзнае і шыкоўнае я пакуль не здольная. Сумна ад таго, што вынік ну зусім не адпавядае задумцы... 

17 December 2013

Мая самая салодкая!

Толькі што даведалася, што выйграла сваю першую цукерку! Гэта проста нешта неверагоднае! Такую прыгожую елачку можна было выйграць на цудоўным сайце http://babybooklavka.blogspot.com/  Аутар блогу і гэтай елачкі Марына, таленавітая майстрыха, прыгожая  маладая мама. Мне вельмі падабаюцца яе працы, а фотаздымкі дораць шмат-шмат натхнення.

14 December 2013

Упрыгожванні для...

Гэтыя мяккія цацкі больш падобныя на велікодныя упрыгожванні, але мне так здаецца, што імі можна ўпрыгожыць і навагоднюю елачку. Такія вось шматфункцыйныя атрымаліся.

09 December 2013

Мая першая ўзнагарода!

Гэта было так нечакана і так прыемна! Я ж лічыла, што першыя ўзнагародкі з'явяцца толькі недзе праз год. А такую неспадзяванку мне зрабіла Мырына і яе блог Trubenkovo. Вялікі дзякуй, Марына!!!
Правілы ўзнагароды:
1. Падзякаваць таго, хто ўзнагародзіў і размясціць актыўную спасылку на блог (мяне неабавязкова)
2. Змясціць у сваім блоге лагатып узнагароды.
3. Прызначыць узнагароду 5-7 блогам, у якіх меней 50 ПЧ і дадаць  спасылкі на гэтыя блогі.
4. Адаслаць каментарыі абраным і абвясціць іх аб ўзнагародзе.
5. Паведаміць 5-7 фактаў аб сабе.

Гэтую ўзнагароду атрымліваюць:
  1. Meela і яе блог блог
  2. ENOT studio
  3. Лера і яе Зимняя страничка
  4. Лена и яе Островок счастья
  5. Городок "Радужный"
Трошкі пра мяне:
  1. Мару быць хатняй гаспадыняй.
  2. Альжбетай звалі маю прабабулю. 
  3. Ужо некалькі гадоў вяду барацьбу з чорным колерам сваёй вопраткі.
  4. Хачу навучыцца вышываць крыжыкам і стужкамі.
  5. Не люблю і не святкую 8 сакавіка і дзень нараджэння (ну і яшчэ некаторыя)

30 November 2013

Адвэнт-каляндар для хроснага сынка. Вынік

   Вось такі каляндар у мяне атрымаўся. Мне спадабалася працаваць са звычайнай паперай і кардонам, усё так проста і прымітыўна, хутка і без асаблівых выдаткаў.  

26 November 2013

Адвэнт-каляндар для хрэсніка. 1 этап

Так падабаецца ідэя такіх каляндароў, што захацелася зрабіць  прыемнае хрэсніку, вось і запісалася на супольнае стварэнне адвэнт-календара Спачатку хацела зрабіць з фетру ўвыглядзе мяшэчкаў ці кішэньчыкаў, але хлопчык - маленькі хітрык, які мог з'есці ўсё адразу, трэба было прыдумаць штосьці больш надзейнае. А яшчэ хацела зрабіць менавіта аднаразовы каляндар, каб у бацькоў не было галаўнога болю, як і дзе захоўваць гэты каляндар, тым больш, калі не спадабаецца. Знайшла вось такую ўпакоўку:
Нажаль нідзе не знайшла крафт-паперы, зрабіла вось так. 
Яшчэ купіла часопіс-размалёўку з налепкамі, і ў кожны падарунак разлажыла ўсе налепкі, цукеркі і зашыла. Дарэчы, цукерачкі прыйшлося шукаць больш плоскія і паменьшыць колькасць пакецікаў да 10шт., бо каляндар атрымоўваўся занадта вялікім. Цяпер засталося ўсё гэта прымацаваць. 


21 November 2013

Вышыўка "Закаханыя"

    Мая родная сястрычка папрасіла сваю сяброўку Алену, якая без вышывання не можа пражыць ніводнага дня,  вышыць карціну.   Асабіста мне не вельмі падабаецца вышыўка як фатаграфія, але калі я першы раз убачыла, яна мяне ўразіла сваімі памерамі (34х23,5 см), колерам і асаблівай энэргіяй. Проста мне стала шкада, што такая сур'ёзная праца так і не атрымала сваю рамку. Вось я і папрасіла сястрычку аддаць вышыўку на некалькі дзён мне. Я вышыўку папрала, папрасавала, купіла рамку 30х40, якую пафарбавала і... зразумела, што памылілася... звычайная фотарамка не зусім добра падыходзіць. Цяпер я ведаю чаму, заказваюць рамкі у багетных майстэрнях. Але ўсё ж лепей, чым так проста ляжаць. 

Паўгода спатрэбілася, каб зрабіць прасценькае паспарту )))) Мне здаецца стала значна лепш, схавалася канва і сама вышыўка стала гарманічнага памеру. 
А спачатку было вось так.

09 November 2013

Скрыначка для грашовага падарунка.

     Спачатку не хацела паказваць гэтую скрынку, бо гэта першая спроба і мне яна не вельмі падабаецца. Не было часу, каб усё як трэба прыдумаць, выправіць памылкі, фатаграфавала ў апошні момант. На фота скрынка ўжо з падарункам. На мой погляд неяк негарманічна атрымалася.  Сваячка папрасіла зрабіць звычайны канверт для грошаў, ці паштоўку з кішенькаю, штосьці нескладанае, прасценькае. Будзем лічыць, што заказ выкананы.

26 October 2013

Скрынка для мулінэ

Набыла я неяк сабе мулінэ.  У первапачатковым выглядзе іх захоўваць зусім нязручна. Спачатку хацела проста на паперкі накруціць і вось што ў выніку накруціла )

24 October 2013

Міні-арганайзер для рукадзелля.

    Пашыла арганайзерчык ужо больш чым тыдзень таму назад і ўжо амаль тыдзень змагаюся з фатаздымкамі.  Вось, што атрымалася. Шыла для дабрачыннага аўкцыёна, будзе лот № 102


Вялікі дзякуй  Ніне Гамідавай і яе блогу Карусель руколелия за прыгажосць і натхненне.

29 September 2013

Зайка-сплюшка + выкрайка.

Можа помніце калыханку "Доўгі дзень". Дык вось там ёсць словы: 

...Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі...


Раней я ўсё не разумела, ну что за сплюшкі такія і як яны выглядаюць, а зараз ведаю, сплюшкамі могуць быць хто і што заўгодна, галоўнае, каб яны былі мяккімі і у іх былі заплюшчаны вочкі. 

09 September 2013

Дабрачынны аўкцыён "Залатая надзея". Пачатак 16-га верасня.

Ну вось, можна мяне віньшаваць: мая кніжка будзе ўдзельнічаць у асеннім аўкцыёне пад нумарам 131. Падрабязней пра сам аўкцыён, каталог лотаў і каму дапамагаем можна паглядзець ТУТ  Вось некалькі лотаў, такая прыгажосць, хочацца ўсе набыць.


Развіццёвая кніжка "Сонейка"

Я яе скончыла! Вынікам задаволена, але не задаволена фотаздымкамі, хоць зрабіла ўсё магчымае. Фоташоп - гэта моц!!! Лот № 131

01 September 2013

Развіццёвая кніжка "Сонейка". Працяг.

   Скажу па сакрэту, што кніжка амаль ужо гатова, але сфатаграфаваць паспела толькі самы пачатак, бо як заўсёды то недастаткова святла, то не хапае  зарада акумулятараў, альбо проста няма жадання займацца фотаздымками. А замест гэтага ёсць жаданне шыць, ды ўсё атрымліваецца, вось і прыходзіцца карыстцца момантам.
    Спачатку абнавіла эскізы, шаблоны галоўным чынам узяла тыя, што рабіла для першай кніжкі. 


29 August 2013

Стужак шмат не бывае.



    Згадзіцеся, гэта вельмі раздражняе, асабліва калі неабходна знайсці патрэбную стужку, а потым яшчэ трэба неяк дастаць. Некалькі разоў на месяц я гэта ўсё старанна разблытваю, але праз некаторы час усё зноў ператвараецца ў адзіны камяк.
     Ідэю зрабіць арганайзер для стужак падгледзела ў інтернеце, нажаль, ўжо не помню імя той майстрыхі і яе сайт, але добра помню, што гэта была прыгажая тэчка ў скрап-стылі. Я пакуль не здольная на такое, вось і купіла звычаюную тэчку.

27 August 2013

Няма мяжы маёй радасці!!!

Атрымала пасылку са сваім доўгачаканым скарбам яшчэ тыдзень таму назад, але пахваліцца вырашыла сёння. Пералічваю: 
  • два набору са скрап-паперай
  • два набору стужачак (па 5 шт у кожным метровай даўжыні)
  • чатыры адрэзу для пэчварка ў адной каляровай гаме (55х50 см кожны)
  • водараспушчальны флізелін (чула, але першы раз бачу такое)
  • фігурныя нажніцы 
  • нож для рэзкі, у камплекце 5 зменных лёзаў.
  • дэкаратыўныя кветкі
  • стужкі з арнаментам на бабінках і аднакаляровыя
  • дэкаратыўныя ключыкі
  • бірачкі ці тэгі
  • ніткі для аздаблення рознакаляровыя, віскоза
Спытайце, і на што гэта ўсё? Яшчэ не ведаю, проста атрымліваю асалоду ад таго, што гэта ўсё ўжо належыць мне. Ужо хутка будзе наступная закупка.

26 August 2013

Конкурс "Яркае лета" і яго працяг.

У ліпені на сайце www.rebenok.by адбыўся рукадзельны конкурс "Яркае лета".  У той час я амаль што скончыла развіццёвую кніжку (падарунак для цудоўнага хлопчыка Глебкі), вось яе і вырашала прапанаваць. 

19 August 2013

Прынцэсы існуюць...

На прасторах інтэрнэта ёсць выдатны сайт, знаёмы ўжо ўсім - "Ярмарка мастеров", менавіта  тут выпадкова знайшліся проста неверагодныя  прыгажуні Кацярыны Лукашчук.

04 July 2013

Дзень нараджэння!!!

    Сёння дзень нараджэння майго блога, у якім я збіраюся дзяліцца сваімі думкамі, усім, што захапіла і ўсхвалявала, а так сама сваімі "самаробкамі".
    Сардэчна запрашаю ўсіх, заходзе калі ласка!