Showing posts with label фетр. Show all posts
Showing posts with label фетр. Show all posts

27 May 2020

Фетравая градка

Зноў развіццёвая цацка з фетру ў цэнтр паліятыўнай дапамогі дзецям, што ў Бараўлянах. Відаць, галодны вусень вельмі спадабаўся, бо слёзна прасілі пашыць яшчэ зайчыкаў і маркоўную градку.
Усе выкрайкі, шаблоны малявала сама. Беленькі зайчык атрымаўся з першага разу, морквачкі - з другога, а вось, калі шыла шэрага зайчыка, то спачатку не спадабалася форма галавы, потым перарабляла тварык і вушы, а ў выніку прыйшлося прыдумваць, чым жа узмацніць шыю. Звязала шалікі абодвум, аднаму, каб галава не боўталася, а другому для прыгажосці )))
З дапамогай зайчыкаў і іх градкі можна вывучаць "большы-меншы", лік, колеры, назвы і  асаблівасці агародніны.
Звязала кошычак для збору ўраджаю. Вязала кручком, схема з галавы, стабілізавала крухмалам. Цяпер гэта самая любімая рэч, нават аддаваць было шкада )))

26 May 2020

Вельмі галодны вусень.

Пашыла развіццёвую гульню ў цэнтр паліятыўнай дапамогі дзецям, які знаходзіцца ў Бараўлянах, што пад Мінскам.
Гульня пашыта з фетру па матывах знакамітай дзіцячай кнігі Эрыка Карла "Вельмі галодны вусень".


У беларускім перакладзе кніга выйшла ў 2019 годзе, праз 50 год пасля першага выдання арыгіналу.

24 February 2014

Вопратка для кубачка

У апошні момант запісалася ў сумеснік па пашіву чахла са Святланай у блоге http://psv-handmade.blogspot.com. Проста здалося МК не вельмі складаны, а я даўно думала чым бы ўцяпліць кубачак на працы, а то зусім холадна бр-р-р, а тут яшчэ і натхненне.                                                                  

Усе ўжо даўно звыкліся, што апранаюся я змрочна, але люблю, каб навокал былі яркія рэчы, працоўнае месца не выключэнне (такая вось кампенсацыя). Пасаду я займаю несур'ёзную, таму мне можна ))). Зрабіла фота на працоўным месцы, каб было зразумела, чаму такі выбар колеру. З фетрам я зусім на "ВЫ", нават сорамна паказваць свой вынік (школа, 5 клас), але што зробіш, часу перарабіць няма, а ў мяне яшчэ паштоўка для абменніка не гатовая. А можа гэта напрамак рукадзелля такі - дзіцячы прымітывізм )))