Ведаеце, чаму вясна гэты раз прыйшла толькі ў красавіку? Гэта ўсё я... Сур'ёзна. Гэта была мая першая зіма, калі я не хацела вясны, зусім. Першы раз, калі, як дзіця, слёзна прасіла, каб снег ніколі не раставаў. Прасіла марозу яшчэ тыдзень, а потым яшчэ адзін ))) Першы раз у мяне не было зімовай дэпрэсіі. А ўсё банальна - сястра ўламала мяне паспрабаваць сноўборд... Дзякуючы сноўборду яна і сама калісьці палюбіла зіму.
Цяпер у мяне вясновая дэпрэсія )))
Showing posts with label цукерка. Show all posts
Showing posts with label цукерка. Show all posts
04 April 2018
09 December 2016
Знаёмцеся, медзведзяня Плюшык.
Не ведаю чаму вакол мяне заўсёды шмат мядзведзяў, мішак і Міхаілаў ))) Мой дзед - Міхась, тата - Міхась, хросны сынок - Мішаня, і яшчэ шмат розных Міхаілаў, Міхасёў сярод родзічаў і знаёмых. Была ў мяне і цэлая калекцыя цацачных медзведзянят. Здаецца і не збірала спецыяльна... іх я раздала і раздарыла, калі пачала займацца рукадзеллем, проста цяпер цацкі з крамы мяне больш не прывабліваюць. Але як кажуць, святое месца пустым не бывае, паступова пачалі з'яўляцца ў мяне новыя цацачныя мядзведзікі, але рукатворныя. Іх пакуль не вельмі шмат, кагосьці набыла на дабрачынным аўкцыёне, аднаго пашыла сама, а вось гэтага ў якасці цукеркі атрымала як першы (а можа і адзіны) навагодні падарунак.
Снягуркай для мяне стала Алеся з Віцебска. (Алеся, дзякуй, дзякуй вялікі я на сёмым небе!)
Вельмі хацелася пакінуць пасылку нераспакаванай да навагодняй ночы (але дзе ж узяць столькі цярпення) І калі б я так зрабіла, то інтуіцыя мене б не падвяла, я бы атрымала сапраўдны навагодні падарунак з цукеркамі шакаладна-шакаладнымі, каляднай паштоўкай з віншаваннямі, сняжынкай і з проста чароўным вінтажным плюшавым мішкам. Словамі не перадаць, якое гэта неверагоднае пачуццё ўпершыню ўбачыць гэта медзведзяня. Гэта дзіва які ён кранальны, і ніякія фотаздымкі не перадаюць усю замілаванасць і душэўнасць гэтай цацкі. Адзін дотык і ты разумееш, што гэта нешта роднае і блізкае, а потым здаецца ўжо, што гэтая я сама калісьці даўно згубіла майго Плюшыка, а цяпер праз шмат год ён знайшоўся... якое шчасце!
На бірачцы мядзведзіка напісана, што гэта ёлачная цацка, але на елку я яго вешаць не буду, не хачу правакаваць КатА, можа ён і не зацікавіцца Плюшыкам, але не хачу рызыкаваць ))) На елачку абавязкова павешу срабрыстую сняжынку-зорачку.
Не стамлюся дзякаваць Алесе за такое навагодняе дзіва, якое яна зрабіла для мяне. Алеся, ты сапраўдная чараўніца, а як яшчэ патлумачыць той факт, што ствараеш ты амаль жывых істот, і у кожнага свая гісторыя, характар, пачуцці.
28 September 2015
Цукерка-неспадзяванка )))
Не, ну мне безумоўна шанцуе! Уявіце сабе, мне зноў дасталася цукерка. Атрымаць цукерку, пра якую зусім забылася і зусім не чакаеш, яшчэ прыемней. Цукерачка прыехала да мяне з Брэста, ад Наташы (hibou). Наташа робіць фантастычныя альбомчыкі (я зайздрошчу) і розныя скрап-рэчы, яе фотаздымкі заўсёды цікавыя, усім можна пацікавіцца і палюбавацца ў блогу Маленькая радость.
Ну згадзіцеся - прыгажосць! Кветак не злічыць, так шмат, усе розныя. Пра націркі шмат чула, а вось у руках трымаю першы раз, файная рэч. Усё астатняе вельмі патрэбныя рэчы: скотч, фурнітура, добры такі кавалак мешкавінкі (мяркую, першая разыйдзецца).
Яшчэ я атрымала паштоўку, на адваротным боку прыемныя словы на беларускай мове, вельмі кранулі. Здагадайцеся, які ў мяне зараз дэвіз?
Дзякуй, Наташачка! Усё суперфайнае, усё вельмі спадабалася!
13 September 2015
Выхваляльнае.
Сёння хачу пахваліцца сваімі новымі каштоўнасцямі. Першая самая грандыёзная і доўгачаканая рэч - гэта кніга... якую Таня (Touch) разыгрывала ў якасці цукеркі у сваім блоге Прикосновение...
Даўно марыла аб такой кнізе - вельмі падрабязнай, з пакрокавымі інструкцыямі, каб былі прапісаныя складаныя рэчы і самыя азы. Бачыце, у мяне нават ужо пяльцы ёсць ))) Кніга вельмі цікавая і выглядае сур'ёзна.
11 April 2014
Цукерку атрымоўвае...
Добра, што ёсць такая цудоўная праграма, як генератар выпадковых лічбаў, бо сама я ніколі б не змагла выбраць. Люблю вас, мае салодкія ПяЧэнькі! А пераможцам становіцца....
Аня і яе блог "Дверка на крышу" чакаю адрас!
А маленькая суцяшальная карамелька накіроўваецца да гаспадыні "Люнин Блог"! Волечка, чакаю і твой адрас на e-mail: 212898740@qip.ru
04 April 2014
Цукерка для ПЧ!
4 красавіка асаблівы дзень для мяне, бо гэта мой день нараджэння па пашпарту (сапраўдны дзень нараджэння летам). Калі мне рабілі мой самы першы пашпарт, зрабілі памылку... тс-с-с... толькі нікому... Так і жыву ўжо шмат гадоў. Мяняць не хачу, бо 4 красавіка дзень нараджэння і ў майго мужа ))) вось такое супадзенне ))) Вось ў такі выдатны вясновы дзень вырашыла прапанаваць вам, мае дарагія чытачкі, маленькую цукерку. Умоў ніякіх не будзе, бо цукерка толькі для тых ПЧ, якія запісаліся ў чытачы да публікацыі гэтага паведамлення, для іншых абавязкова будуць яшчэ цукеркі. Тыдзень на тое, каб усе паспелі запісацца ў каментарыях і атрымаць свае нумарочкі, а 11.04.2014 пасля 20:00 Рэндам абярэ шчасліўку.
Цукерка складаецца з чатырох адрэзаў тканіны 50х65 см кожны, гузікаў 12 шт., баваўняных карунак і атласных стужак па 1,5 м.
Цукерка складаецца з чатырох адрэзаў тканіны 50х65 см кожны, гузікаў 12 шт., баваўняных карунак і атласных стужак па 1,5 м.
06 March 2014
Цукерачны настрой!
Я цяпер ведаю, што такое цукерачны настрой )) Гэта калі некалькі дзён рот да вушэй, нават у транспарце і ў чарзе паштовага аддзялення. Вось яна, мая цукерачка! І гэтае шчасце я атрымала ад Аленачкі і яе бложыка Поделки-рукоделочки от Аленушки!!! Дзякуй вялізарны, дзякуй! Столькі ўсяго прыгожага і патрэбнага! Як жа прыемна усё разглядаць ды перакладваць, зноў і зноў! Сама сабе зайздрошчу!
Мяне так распірае ад шчасця, што ну не магу я не падзяліцца гэтым цукерачным настроем, таму адкрыю маленькі сакрэт... я рыхтую сваю цукерку. Тым больш гэта ужо другая цукерка, якую я атрымала, таму трэба падтрымліваць баланс цукерак у прыродзе ))))
04 February 2014
Лянота, лянота перайдзі на Фядота...
Святы ўжо скончыліся, а я ўсё не магу пачаць працаваць. Натхнення ну зусім ніякага. Нават на дабрачынны аўкцыён нічога не магу зрабіць. Сорамна... Пакуль проста наведваю бложыкі і любуюся працамі іншых.
А яшчэ запісалася на цукеркі:
Шыкоўнага колеру лавандавая цукерачка ад Наташы. Дарэчы, вельмі падабаецца лаванда, але ніколі не бачыла, як яна расце і не ведаю пах свежай лаванды, толькі засушанай. Вось...17 December 2013
Мая самая салодкая!
Толькі што даведалася, што выйграла сваю першую цукерку! Гэта проста нешта неверагоднае! Такую прыгожую елачку можна было выйграць на цудоўным сайце http://babybooklavka.blogspot.com/ Аутар блогу і гэтай елачкі Марына, таленавітая майстрыха, прыгожая маладая мама. Мне вельмі падабаюцца яе працы, а фотаздымкі дораць шмат-шмат натхнення.
Subscribe to:
Posts (Atom)





