30 March 2015

Холдар № 2

Шыла па майстар-класу Марыі, што вядзе блог M'art. Тое-сёе змяніла. Зноў неідэальны, пэўна застанецца мне )))



26 March 2015

Фотазаданне

Проста не змагла мінуць фотазаданне ад Я - фотограф "Малая глубина резкости" Першае фота зроблена выпадкова, даўно і не для фотазадання, таму проста паказваю.

Ідэя была зрабіць мінімалістычныя здымкі. 

 З карыцай і паўдзельнічаю ў заданні.

Банар самаго задання. Ціснем і атрымліваем асалоду ад цудоўных прац!

18 March 2015

Вясновыя падарункі.

    Я не святкую 8 сакавіка, не люблю, калі мяне віншуюць у гэты дзень, але падабаецца назіраць за тымі, для каго гэта сапраўднае свята, якое чакаюць, да якога рыхтуюцца. Вельмі падабаецца бачыць кветкі на кожным кроку і назіраць за мужчынамі ))) Каб гэта было проста свята вясны, было бы цудоўна, а жаночы дзень - гэта... бр-р-р.  
    Гэты букецік з цукерак рабіўся, ні больш чым знак увагі, які ні да чаго не абавязвае,  дробязь.
У адказ я атрымала вось такі падарунак. Галя, дзякуй! Усё ты трапіла! Я абавязана зрукадзельнічаць штосьці больш прыстойнае, чым 9 цукерак у паперы )))
Рэч проста шыкоўная! І прыгожая, і зручная і... і слоў не хапае ад захаплення!
Зараз у куфэрку захоўваецца ўсё патрэбнае і неабходнае для бягучага працэсу. Ура адной пачварнай скрыняй менш, шуфлядак жа няма (яшчэ не навучылася шуфляды рабіць). 
Ну і напрыканцы мая расліна, дакладней ужо дзве.  Вясна мацнее...

14 March 2015

Чахол для спіц і кручкоў

Яшчэ адзін чахольчык, які пашыты па майстар-класу Насці. Гэтым разам імкнулася шыць без імправізацыі, усё як трэба па этапах, бо чахол шыўся ў падарунак. Вынікам вельмі задаволена, ўсё атрымалася выдатна, без пераробак і без кампрамісаў.


10 March 2015

Шапка, шалік і восеньскія каты.

Адным выдатным восеньскім днём пачала вязаць сабе шапачку. Дайшлі рукі да ніткак з цукеркі (Алёнушка, прывітанне!).  Шапачку звязала хутка, з першага раза за вечар. Такая мяккая атрымалася, што захацелася мне да камплекту яшчэ і шалік звязаць, тым больш выпадкова знайшла гэтыя ж ніткі. Звязала, зіму аднасіла, а паказаць забылася.
Пачала вязаць у лістападзе, калі былі ў вёсцы. Вакол такая цішыня, што нават размаўляць страшна. Усе навакольныя каты сабраліся на нашым надворку. Котка  Рыска ўжо бяззубая, дзікаватая, сапраўдная  драпежніца і паляўнічая.
Сусецкі кот (мянушку не памятаю), такі разбэшчаны і нахабны, што ой-ой, але і вельмі ласкавы (асабліва, калі галодны).
Не, ну згадзіцеся, чым не сакавіцкія каты, хоць і сфатаграфаваныя ў лістападзе )))

06 March 2015

Чахол для кручкоў.

Дзякуй, Насцёна, разам з табою чахольчык пашыўся хутка і з вялікім задавальненнем!

А так выглядае мая вясна  )))

02 March 2015

СП арганайзер для кручкоў. Першы этап.

Сёння пішу справаздачу па сумеснаму пашыву арганайзера. А пачну з няшчаснага чахла на машынку.
Так усё цудоўненька пачыналася, нават карункі звязала. А потым як пачала яго круціць, вярцець, рэзаць ды крэмзаць, што ў выніку вось што атрымалася ) 
Кошычак падвіс на стадыі завяршэння. Спадзяюся, адзін з кавалкаў і стане арганайзерам для кручкоў. Загадзя зрабіла бейку, бо па-іншаму ну ніяк.
Тут усё проста і зразумела: падкладка, клапан, кішэня.

Наташа і Галя, вашы адрасы атрымала,  сюрпрызы ўжо падрыхтаваныя, засталося, толькі выбрацца на пошту. Не паблытаць бы ))