31 December 2014

31 снежня

Сёння я атрымала падарунак!!!  Мой хросны сынок і яго матуля зрабілі мне вельмі прыемны сюрпрыз. Паштоўка, цукеркі, штамп і набор гузікаў. Паштоўка адпраўляецца ў архіў да астатніх Мішкіных малюнкаў, размалёўкаў і інш, якія я збіраю, каб потым можа на 18-годдзе падарыць, яшчэ не вырашыла, пакуль усё толькі збіраю.

25 December 2014

Адвэнт-каляндар № 2

Спачатку віншую ўсіх, хто сёння святкуе Божае Нараджэнне, свята, якое прыносіць надзею і вялікую радасць! Асаблівыя прывітанне і віншаванні дасылаю каталікам з Гродзеншчыны ))). 
Набліжэнне гэтага свята, святочны настрой і сумленне, якое не давала спакою, зрабілі амаль немагчымае. За два дні, з матэрыялаў, што былі ў наяўнасці, я зрабіла для хросніка адвэнт.  Гэта неканчатковы выгляд, але апошнія змены ўжо не такія значныя, я толькі напісала нумарочкі і паабразала ўсе хвасты.

23 December 2014

Святочны настрой ёсць!

    Вось і я атрымала свой падарунак! Прыляцеў ён з Украіны ад самай лепшай снягуркі ў свеце - Вікі, якая вядзе цудоўны блог По неизведанным дорожкам... Каб атрымаць 100% сюрпрыз, я нават не заходзіла да яе ў блог. Так смешна зараз успамінаць, як хвалявалася Віка за свой падарунак, калі мы перапісваліся з ёй наконт адраса. Я атрымала сапраўдны скарб!!! Сказаць, што мне ўсё спадабалася - гэта нічога не сказаць. Я такая шчаслівая!!! Сэрца проста выскоквае ад захаплення і радасці!!! Здіўляе, як Віка зразумела, што мне падабаецца, можа думкі прачытала?.. Спачатку ўсё маё багацце разам: 
 Тканінкі шыкоўныя, якасць выдатнейшая,  колеры цудоўныя. М-м-м... абажаю!
Далей мае любімыя стужачкі і карункі, якіх ніколі шмат не бывае. Дарэчы, чырвонай стужачкі амаль ужо не засталося, праз некалькі дзен пакажу, куды яна дзелася.
Ну а тут усё зразумела. А-а-а!!! Якое усё прыгожанькае!!! Гэта ж мая хвароба. Аднойчы мяне спыталі, як я здымаю стрэс (я ж не п'ю, але і спортам ніякім не займаюся...) Як-як... гузікі перабіраю! 
І нарэшце самае галоўнае, самае доўгачаканае. Гэта мая мара. Вельмі хацела вышыўку, але баялася нават спадзявацца... Та-да-м!!! Фота ўзяла Вікіна, бо мае дрэнна атрымаліся. Яшчэ больш фотаздымкаў ТУТ. Такіх маленькіх крыжыкаў я яшчэ не бачыла, такая неверагодная дасканалая праца, нават дакранацца страшна. І ніякія фотаздымкі не перадаюць усю прыгажосць гэтага пінкіпа. Гэта шэдэўр!
Дзякуй вялікі, Віка, дзякуй за віншаванне і цёплыя словы ў паштоўцы, за сапраўднае багацце, за чароўную казку, якую ты мне падарыла. 

05 December 2014

Новы год усё бліжэй...

А я ўжо нічога не паспяваю... Галоўнае паспела падрыхтаваць усё для навагодняга абмену з Кацяй. Ларысачка пасылку ўжо атрымала, таму паказваю свае самаробкі, а то вы зусім пра мяне забудзецеся, бо і каментаваць не паспяваю. Прабачце мяне, яшчэ два тыдні і гэты вар'яцкі гандаль спыніцца, і я вярнуся да вас, мае любыя.