Ідэю гэтых кішэняў самым нахабным чынам сперла ў Насты. Як убачыла яе Кармашки лавандовые, аж вока задрыгалася )))
Showing posts with label працоўнае месца. Show all posts
Showing posts with label працоўнае месца. Show all posts
13 February 2017
16 August 2016
Дыванок пад швейную машынку
Ізноў мала слоў і мала фота. Працягваю пазбаўляцца ад абрэзкаў, вынік - адна скрыня стала закрывацца )))
21 March 2016
Дэкор слоічка ад крэму
Мая першая вышыўка крыжыкам ))). Вышыла і нават аформіла )))
У такіх малечах захоўваю бісер, пацеркі ці міні-гузікі, але гэта першая, якую ўпрыгожыла.
На такі "геройскі ўчынак" мяне натхніла заданне дэкор слоічкаў у праекце "Хамяк не дрэмле" на Першым беларускім ЧБ.
20 October 2015
Стужак шмат не бывае - 2 (невялічкі майстар-клас).
Стужак у мяне шмат і выкарыстоўваюцца вельмі часта. Хацела нейк арганізаваць хоць частку стужак, якім ужо няма месца ў скрынях. Тым больш скрыні і скрыначкі трэба некуды ставіць, на стале і палічках месца зусім няма, а вось сцяна побач пустая.
18 March 2015
Вясновыя падарункі.
Я не святкую 8 сакавіка, не люблю, калі мяне віншуюць у гэты дзень, але падабаецца назіраць за тымі, для каго гэта сапраўднае свята, якое чакаюць, да якога рыхтуюцца. Вельмі падабаецца бачыць кветкі на кожным кроку і назіраць за мужчынамі ))) Каб гэта было проста свята вясны, было бы цудоўна, а жаночы дзень - гэта... бр-р-р.
Гэты букецік з цукерак рабіўся, ні больш чым знак увагі, які ні да чаго не абавязвае, дробязь.
У адказ я атрымала вось такі падарунак. Галя, дзякуй! Усё ты трапіла! Я абавязана зрукадзельнічаць штосьці больш прыстойнае, чым 9 цукерак у паперы )))
Рэч проста шыкоўная! І прыгожая, і зручная і... і слоў не хапае ад захаплення!
Зараз у куфэрку захоўваецца ўсё патрэбнае і неабходнае для бягучага працэсу. Ура адной пачварнай скрыняй менш, шуфлядак жа няма (яшчэ не навучылася шуфляды рабіць).
Ну і напрыканцы мая расліна, дакладней ужо дзве. Вясна мацнее...
06 March 2015
Чахол для кручкоў.
Дзякуй, Насцёна, разам з табою чахольчык пашыўся хутка і з вялікім задавальненнем!
А так выглядае мая вясна )))
02 March 2015
СП арганайзер для кручкоў. Першы этап.
Сёння пішу справаздачу па сумеснаму пашыву арганайзера. А пачну з няшчаснага чахла на машынку.
Так усё цудоўненька пачыналася, нават карункі звязала. А потым як пачала яго круціць, вярцець, рэзаць ды крэмзаць, што ў выніку вось што атрымалася )
Кошычак падвіс на стадыі завяршэння. Спадзяюся, адзін з кавалкаў і стане арганайзерам для кручкоў. Загадзя зрабіла бейку, бо па-іншаму ну ніяк.
Тут усё проста і зразумела: падкладка, клапан, кішэня.
Наташа і Галя, вашы адрасы атрымала, сюрпрызы ўжо падрыхтаваныя, засталося, толькі выбрацца на пошту. Не паблытаць бы ))
17 June 2014
Працоўны куток. Пачатак.
Нарэшце я вызначылася з тэкстылем для свайго працоўнага кутка. Гэта беларуская бязь. Чаму? Колерчык прыемны, заўсёды есць у крамах, кошт дэмакратычны і яе можна не шкадаваць і не баяцца памыліцца))) А якасць можна заўсёды палепшыць флізілінам ці дублерынам ))) Планую, пашыць яшчэ чахол на машынку, падушку-сядушку і розныя дробязі. Планаў - процьма, але пачатак пакладзены.
Белая паверхня - гэта мой стол. Сама шліфавала і фарбавала звычайны мэблевы шчыт з сасны. Гэта было для мяне ўпершыню, таму не стала мудрагеліць, хоць і вельмі хацелася. Вельмі была здзіўлена, калі ідэальна гладкая паверхня, пасля пешага слою акрылавай фарбы стала фактурнай і такой шурпатай, што я ледзь не заплакала))) У выніку: тры слаі фарбы, адзін лаку і шліфоўка пасля кожнага слою. Абавязкова пакажу, але трэба шмат чаго зрабіць.
Планую захоўваць, як на апошнім фота, каб сэканоміць месца, а зверху ўсё будзе закрыта чахлом для машынкі. Ужо пачала думаць над яго выглядам.
24 February 2014
Вопратка для кубачка
У апошні момант запісалася ў сумеснік па пашіву чахла са Святланай у блоге http://psv-handmade.blogspot.com. Проста здалося МК не вельмі складаны, а я даўно думала чым бы ўцяпліць кубачак на працы, а то зусім холадна бр-р-р, а тут яшчэ і натхненне.
Усе ўжо даўно звыкліся, што апранаюся я змрочна, але люблю, каб навокал былі яркія рэчы, працоўнае месца не выключэнне (такая вось кампенсацыя). Пасаду я займаю несур'ёзную, таму мне можна ))). Зрабіла фота на працоўным месцы, каб было зразумела, чаму такі выбар колеру. З фетрам я зусім на "ВЫ", нават сорамна паказваць свой вынік (школа, 5 клас), але што зробіш, часу перарабіць няма, а ў мяне яшчэ паштоўка для абменніка не гатовая. А можа гэта напрамак рукадзелля такі - дзіцячы прымітывізм )))
26 October 2013
Скрынка для мулінэ
Набыла я неяк сабе мулінэ. У первапачатковым выглядзе іх захоўваць зусім нязручна. Спачатку хацела проста на паперкі накруціць і вось што ў выніку накруціла )
24 October 2013
Міні-арганайзер для рукадзелля.
Пашыла арганайзерчык ужо больш чым тыдзень таму назад і ўжо амаль тыдзень змагаюся з фатаздымкамі. Вось, што атрымалася. Шыла для дабрачыннага аўкцыёна, будзе лот № 102
29 August 2013
Стужак шмат не бывае.
Згадзіцеся, гэта вельмі раздражняе, асабліва калі неабходна знайсці патрэбную стужку, а потым яшчэ трэба неяк дастаць. Некалькі разоў на месяц я гэта ўсё старанна разблытваю, але праз некаторы час усё зноў ператвараецца ў адзіны камяк.
Ідэю зрабіць арганайзер для стужак падгледзела ў інтернеце, нажаль, ўжо не помню імя той майстрыхі і яе сайт, але добра помню, што гэта была прыгажая тэчка ў скрап-стылі. Я пакуль не здольная на такое, вось і купіла звычаюную тэчку.
Subscribe to:
Posts (Atom)







