13 September 2015

Выхваляльнае.

Сёння хачу пахваліцца сваімі новымі каштоўнасцямі. Першая самая грандыёзная і доўгачаканая рэч - гэта кніга...  якую Таня (Touch) разыгрывала ў якасці цукеркі у сваім блоге Прикосновение...

Даўно марыла аб такой кнізе - вельмі падрабязнай, з пакрокавымі інструкцыямі,  каб былі прапісаныя складаныя рэчы і самыя азы. Бачыце, у мяне нават ужо пяльцы ёсць ))) Кніга вельмі цікавая і выглядае сур'ёзна.
Пасля з'яўлення кнігі, уся мая праца спынілася, не хочацца нават прыбірацца (а гэта мой любімы занятак пасля рукадзелля))).
Яшчэ ў кнізе была паштоўка з добрымі словамі і пажаданнямі, якая зараз выконвае ролю закладкі, вельмі прыгожая, потым павешу сабе на дошку побач з рознымі натхнялкамі.
Новыя ідэі ўжо перапаўняюць маю галаву, шмат чаго хочацца зрабіць, але я буду паслядоўнай. Буду пачынаць з самага простага.

Дзякуй, Таня, вялікі дзякуй за падоранае натхненне і сапраўдны скарб. Мая першая кніга аб рукадзеллі! Вось дык пашанцавала!!!

Яшчэ адзін здабытак ))) Батыставае шыццё (цэлых 9,3м поўны рулончык) і адрэз тканіны, усё савецкіх часоў. Люблю гэты час толькі за якасць рэчаў, а астатняе... ой не... цяжка нават успамінаць. Не, яшчэ вельмі школьная форма падабалася, асабліва чорны фартух... 
Ну і апошняе. Пару дзён таму выдаўся зусім ціхі працоўны дзень, і я скарыстала гэты час, каб трошкі змяніць выгляд блога. Пакуль падабаецца )))).

16 comments:

  1. Святлана, віншую з цудоўнай кнігай! Мару навучыцца вышываць лентами...

    Батыставае шыцце...Вось яно як называецца...у мяне таксама ёсць, нядаўна знайшла ў шыфайнерэ.

    Поспехаў у вывучэнні)))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Света!. Насамрэч, я не ведаю як дакладна па-беларуску будзе назва гэтых карунак ))) Можна купіць і сучаснае, турэцкае, напрыклад, неблагое, але кошт...

      Delete
  2. адчуваю крыху зайздрасці) прыгожыя рэчы, асабліва тканіна)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Таццянка! Дзякую! Вельмі прыемна! Звычайна тканіны савецкіх часоў, што мне трапляюцца, ці не вельмі прыгожыя, ці сінтэтыка, а гэтая, мабыць, імпартная )))

      Delete
  3. Святланка, вiншую сардэчна! Сапрауды, мець у сваёй бiблiятэцы такiя кнiгi - вялiкае шчасце! Яны не толькi даюць нам неабходныя веды, а яшчэ з'яуляюцца крынiцай натхнення i добрага настрою: нават калi нiчога па iм не робiш, сядзешь, пагартаеш старонкi i на душы становiцца вельмi хораша. Тканiна вельмi прыгожая!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Так, Наташа! У кніг ёсць нейкая магія, свая энергетыка. Бывае трэба выкінуць ці спаліць кнігу, усё час ёй прыйшоў, ды й бязглуздзіца поўная напісана, накшталт: "Колхоз и партия - едины", а рука не паднімаецца )))

      Delete
  4. Святлана, прымай і мае віншаванні! Сапраўдны скарб. А я таксама у школе любіла чорны фартух і карункавыя абшэўкі.
    Новы выгляд блога - лаканічна і прыгожа.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Наташа! Я рэдка ўдзельнічаю ў цукерках, але мне шанцуе ))) Новы дызайн блога хацелася зрабіць лёгкім, празрыстым, можа і пуставата атрымалася, а па-мне - мінімалістычна )))

      Delete
  5. Яшчэ раз вiншую!))))))))))))))))))))))))))))))
    Я вельмi рада, што табе падабаецца падарунак! Кнiга трапiла у ТЫЯ рукi !!!

    ReplyDelete