На выходныя ездзілі на р. Вілію. Вырашылі адпачнуць пасіўна - без байдаркі (шмат месца займае і клопату з ёй) і пашкадавалі. Можна было браць, пасля дажджоў рэчка шырокая, павольная. Мясціны вельмі прыгожыя. Уздоўж бярагоў зацвілі ірысы, час ад часу вецер прыносіў проста неверагодны водар чаромхі, а як спявалі птушкі і жабы, словамі не перадаць )))
Ноччу абяцалі метэарытны дождж, але ніводнай знічкі я так і не дачакалася і сваё жаданне так і не загадала...
Звычайна я бяру з сабою кнігу, але ў гэты раз вырашыла паспрабаваць пасамаробнічаць. Вышываць пакуль не магу, таму мне засталося толькі ўзяцць вязанне. Першы раз вязала без схемы, думала, што не адолею гэтую сурвэтку, але ўсё дастаткова зразумела, вельмі дапамог малюнак гатовай сурвэткі.
Вязала з бавоўны №10 натуральнага колеру, кручком 1,6. Пасля прання і прасавання сурвэтка атрымалася 24см (у іншых яна атрымалася большага памеру). Схему і апісанне ўзяла ТУТ.
А яшчэ хачу падзякаваць Вольгу за рацэпт пячэння. Гатуецца вельмі проста і хутка, а водар і смак такі, што яно ледзь дажыло да фотаздымкі.
Чароўная выйшла сурвэтка. Асабліва падабаецца яе колер - ёсць у ім нейкая пяшчотнасць
ReplyDeleteДзякуй, Вольга! Я ўжо даўно хацела сурвэтку такога колеру і такую шчыльную, белых у мяне ўжо дастаткова.
Deleteочень красивая природа, а салфеточка- сама нежность)
ReplyDeleteДзякуй, Вольга! Мне вельмі прыемна!!!
DeleteОй-ёй)))мы ж на этих выходных на Вилию собирались,но сорвалось(
ReplyDeleteКакая же там красота)))
салфеточка -загляденье.
Ой, Вера, вось жа а маглі б суседзямі быць ))) мы за лета толькі на Вілію разоў чатыры ездзім, а яшчэ і на зліццё Віліі і Нарачанкі, і на Свіцязь абавязкова, і на Іслач, і яшчэ шмат куды.
DeleteСвета, салфеточка - красота! А фотографии бесподобны!
ReplyDeleteДзякуй, Ірысачка! Але ж наконт фотак, ты перавялічыла ))
DeleteСалфеточка нежная получилась! Фотография салфеточки с печеньками очень красивая!
ReplyDeleteДзякуй вялікі, Олюня! Мне вельмі прыемна!
DeleteКак же красиво!!!
ReplyDeleteСалфетка такая нежная получилась! И цвет очень нравится.
Мне вельмі прыемна, Ларыса! Дзякуй за добры водгук!
DeleteОчень красивая салфетка вышла. Нежная.
ReplyDeleteДзякуй вялікі! Мне вельмі-вельмі прыемна!!!
DeleteСалфетка просто прелесть! Нежная ооочень!
ReplyDeleteМарыначка! Дзякуй! Мне прыемна!
DeleteАльжбетка, сурвэтка атрымалася выдатная! А колер, колер якi!!! Утульны, цёплы, пяшчотны... Вельмi падабаецца!
ReplyDeleteДзякуй, Наташа! Такія словы прыемныя! У гэты дызайн проста закахалася! Шмат хто вязаў такую сурвэтку, нават шматкаляровыя сустракаюцца, але мне вельмі захацелася такую, ніткі доўга шукала.
DeleteКакая салфеточка!! Очень красиво! И рисунок и цвет-так нежно! Ирисы эти занесены в красную книгу вроде бы:) Лягушки ммм как классно! У нас за окном спальни на даче поют:) Река не далеко и каждый вечер-ночь колыбельная:)))
ReplyDeleteДзякуй, Наташа! У цябе не дача, а мара, кожны раз усе фотаздымкі разоў па 10 гляджу. А жабкі - гэта ж проста салаў'і ў параўнанні з шумам, які ў городзе))))
DeleteПывітанне! Заходзь да мяне у блог за невялікай узнагародай! http://rukodelietani.blogspot.com/2014/06/liebster-blog-award.html
ReplyDeleteВітаю!!! Прыемна пазнаёміцца! Дзякуй за ўзнагароды, мне вельмі прыемна!
Delete