Адным выдатным восеньскім днём пачала вязаць сабе шапачку. Дайшлі рукі да ніткак з цукеркі (Алёнушка, прывітанне!). Шапачку звязала хутка, з першага раза за вечар. Такая мяккая атрымалася, што захацелася мне да камплекту яшчэ і шалік звязаць, тым больш выпадкова знайшла гэтыя ж ніткі. Звязала, зіму аднасіла, а паказаць забылася.
Пачала вязаць у лістападзе, калі былі ў вёсцы. Вакол такая цішыня, што нават размаўляць страшна. Усе навакольныя каты сабраліся на нашым надворку. Котка Рыска ўжо бяззубая, дзікаватая, сапраўдная драпежніца і паляўнічая.
Сусецкі кот (мянушку не памятаю), такі разбэшчаны і нахабны, што ой-ой, але і вельмі ласкавы (асабліва, калі галодны).
Цудоўны камплект.... і каты такія веснавыя)))
ReplyDeleteДзякуй, Таццяна! Каты мая слабасць, ведаю, што ў вёсцы катоў не вельмі даглядаюць, дык мы целыя торбы прывозім, каб ужо ўсім на некалькі дзён хапіла ))) Тады ўжо ўсе пачарзе збіраюцца, і каты, і сабакі, і нават вожыкі.
DeleteЗдорово! Стильный комплект получился! серый цвет и косы, ммм, класс :)
ReplyDeleteОй, Марына, вось табе больш усяго баялася гэты камплект паказваць... Я ж не вяжу, так павязваю час ад часу, але мне ве-е-ельмі прыемна чытаць твой водгук, дзякуй.
DeleteТакіх катоў нельга не паказаць спадарству!!! А што датычыцца камплекту, то ён шыкоўны!!!
ReplyDeleteДзякуй, Воленька! Насамрэч я сябе стрымліваю, бо блог пра рукадзелле можа вельмі хутка пераўтварыцца ў блог пра катоў ))).
DeleteВельмі тонкая і акуратная праца! Выдатна! Ну а такія простыя сялянскія каты - гэтага заўсёды мала ))
ReplyDeleteДзякуй, Наташа! Вельмі люблю фатаграфавать людзей, але пакуль баюся, вось пакуль трэнеруюся на котках )))
DeleteШыкоуны камплект! Падабаеццааа... Катоу люблю таксама. Цёпленькiх, мяканькiх, ласкавых...
ReplyDeleteСвятланка, яшчэ раз хачу падзякаваць за падарунак, якi я атрымала ад цябе. Мне вельмi-вельмi прыемна! Такое усё прыгожае, такое "маё" :)
Дзякуй, Наташа. Мне вельмі прыемна было збіраць табе падаруначак. Захацелася камусьці зрабіць прыемна гэтай вясною, выдатна, што ты была першай!
DeleteПриветик, Светланка!!!! очень нравится ивой комплект - ты мастерица на все руки! а фотографии то какие красивые, сразу вспоминаю бабушкину деревню, эх как же в детстве была хорошо и совершенно все по-другому - небо было выше, солнце ярче, ветерок ласковее, а как пахло сено
ReplyDeleteАга.. на ўсе рукі ))) гэта першая сур'ёзная рэч звязаная спіцамі )))
Delete"Если бы у меня была вторая жизнь, то я бы провела её здесь - в Простоквашино"... у маім выпадку ў Брольніках )))
ничего себе первая серьезная вещь, значит на мелочи хорошенько натренировалась;)
Delete