02 March 2015

СП арганайзер для кручкоў. Першы этап.

Сёння пішу справаздачу па сумеснаму пашыву арганайзера. А пачну з няшчаснага чахла на машынку.
Так усё цудоўненька пачыналася, нават карункі звязала. А потым як пачала яго круціць, вярцець, рэзаць ды крэмзаць, што ў выніку вось што атрымалася ) 
Кошычак падвіс на стадыі завяршэння. Спадзяюся, адзін з кавалкаў і стане арганайзерам для кручкоў. Загадзя зрабіла бейку, бо па-іншаму ну ніяк.
Тут усё проста і зразумела: падкладка, клапан, кішэня.

Наташа і Галя, вашы адрасы атрымала,  сюрпрызы ўжо падрыхтаваныя, засталося, толькі выбрацца на пошту. Не паблытаць бы ))

17 comments:

  1. Очень красиво!!! Спасибо за отчет!
    Безумно люблю, что Вы пишите на родном языке!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Насця! Мне прые-е-емна! Толькі давай "на ты". Гэта я павінна да цябе "на Вы" і шэптам )))

      Delete
  2. Светлана, очень красивое сочетание тканей! От кружева я в восторге!! Красота!!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Таццянка! З-за гэтых карункаў і не магу ніводнага кавалачка выкінуць, так шкада, амаль два метры навязала. А тканінкі, што на фота, ўсе нашыя, ружовая клетка - гэта лён, а астатнія - бязь.

      Delete
  3. Святланка, дзякуй! Буду сачыць за этапамi, таму што сама ужо каторы час думаю аб тым, як зрабiць падарунак адной знаёмай - i падарунак гэты павiнен быць менавiта такi арганайзер :). I карункi твае - проста выдатныя!!! Вельмi прыгожыя!!!

    ReplyDelete
    Replies
    1. У мяне зусім прасценькі арганайзер. Уяўляю, які прыгожы ў цябе атрымаецца, абавязкова з вышыўкай, м-м-м...

      Delete
  4. Святлана-Альжбетка, вел'мі прыгожы чахол. Колер тканін дабраны вельмі ўдала ;)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Таццяна. А ў цябе добра атрымоўваецца пісаць па-беларуску. Малайчынка!

      Delete
    2. Дзякуй Альжбетка, з тваіх вуснаў гэта больш чым камплімент :)
      Мой муж асабліва любіць чытаць твае каментары ў маім блогу ;)

      Delete
  5. Очень красиво!! Такие цвета приятные!!!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй вялікі, Віка! Мне вельмі прыемна!!!

      Delete
  6. какой красивый комплект у тебя получится! А я все мечтаю попробовать связать кружево, да все времени нет, но когда-нибудь обязательно попробую!
    а интрига то какая с подарочком,будем ждать!!!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Галя. Люблю вязаць, гэта так супакойвае, а яшчэ, калі вяжаш, у хаце чысценька, прыбірацца можна раз у тыдзень, а не два разы на дзень, калі шыеш )))

      Delete
  7. Вельмі прыгожы малюнак з кветкамі і карункі такія файныя)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Гэта наша беларуская тканінка, час ад часу знікае, але часцей ёсць у крамах. Дзякуй, Таня, мне прыемна!

      Delete
  8. Так премна наглядаць за такімі працэсамі. І дужа падабаецца тканіна. У яе такі премны колер і малюнак.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Волечка! Мне прыемна!

      Delete