18 March 2015

Вясновыя падарункі.

    Я не святкую 8 сакавіка, не люблю, калі мяне віншуюць у гэты дзень, але падабаецца назіраць за тымі, для каго гэта сапраўднае свята, якое чакаюць, да якога рыхтуюцца. Вельмі падабаецца бачыць кветкі на кожным кроку і назіраць за мужчынамі ))) Каб гэта было проста свята вясны, было бы цудоўна, а жаночы дзень - гэта... бр-р-р.  
    Гэты букецік з цукерак рабіўся, ні больш чым знак увагі, які ні да чаго не абавязвае,  дробязь.
У адказ я атрымала вось такі падарунак. Галя, дзякуй! Усё ты трапіла! Я абавязана зрукадзельнічаць штосьці больш прыстойнае, чым 9 цукерак у паперы )))
Рэч проста шыкоўная! І прыгожая, і зручная і... і слоў не хапае ад захаплення!
Зараз у куфэрку захоўваецца ўсё патрэбнае і неабходнае для бягучага працэсу. Ура адной пачварнай скрыняй менш, шуфлядак жа няма (яшчэ не навучылася шуфляды рабіць). 
Ну і напрыканцы мая расліна, дакладней ужо дзве.  Вясна мацнее...

3 comments:

  1. А мне вельмі падабаецца свята ў яго выглядзе. Я так люблю назіраць за вачыма дзетак, якія з такім задавальненнем нясуць кветкі і цукеркі. І справа зусім не ў падарунках, а ў чысціні радасці... Распісалася тут)) Святланка, цудоўны атрымаўся падарунак і такіж шыкоўны прыйшоў да цябе ў адказ. З вясной цябе!

    ReplyDelete
  2. Я таксама люблю 8 сакавіка. Кветкі вельмі люблю, вядома, не толькі на свята)) Мне здаецца, што у геты дзень крыху больш усмешак і радасці на свеце :) Кветкі з цукеркаў яшчэ файнейшыя ад жывых))) Куфэрак вельмі прыгожы :)

    ReplyDelete
  3. Красивый букет и отличный подарок! Сундучок обалденный!

    ReplyDelete