Нарэшце я вызначылася з тэкстылем для свайго працоўнага кутка. Гэта беларуская бязь. Чаму? Колерчык прыемны, заўсёды есць у крамах, кошт дэмакратычны і яе можна не шкадаваць і не баяцца памыліцца))) А якасць можна заўсёды палепшыць флізілінам ці дублерынам ))) Планую, пашыць яшчэ чахол на машынку, падушку-сядушку і розныя дробязі. Планаў - процьма, але пачатак пакладзены.
Белая паверхня - гэта мой стол. Сама шліфавала і фарбавала звычайны мэблевы шчыт з сасны. Гэта было для мяне ўпершыню, таму не стала мудрагеліць, хоць і вельмі хацелася. Вельмі была здзіўлена, калі ідэальна гладкая паверхня, пасля пешага слою акрылавай фарбы стала фактурнай і такой шурпатай, што я ледзь не заплакала))) У выніку: тры слаі фарбы, адзін лаку і шліфоўка пасля кожнага слою. Абавязкова пакажу, але трэба шмат чаго зрабіць.
Планую захоўваць, як на апошнім фота, каб сэканоміць месца, а зверху ўсё будзе закрыта чахлом для машынкі. Ужо пачала думаць над яго выглядам.
Красивая ткань! Желаю поскорее завершить задуманное!!! Терпение и труд всё перетрут ;)
ReplyDeleteДзякуй, Таня, а за падтрымку асабліва.
DeleteАтрымалася вельмі прыгожа. Хачу пабачыць стол)))
ReplyDeleteНічога асаблівага, усё дастаткова прымітыўна - усё ж сама рабіла, але я вельмі задаволена, абавязкова пакажу.
Deleteчудная косметичка, нежная)
ReplyDeleteДзякуй вялікі, Вольга! Мне вельмі прыемна.
DeleteАльжбетка, я тоже много с нашими сосновыми щитами работаю. После нанесения краски подымаются волокна древесины -- это норма. Нужно обязательно шкурить после первого слоя краски. Так, что ты делала правильно и даже больше :)
ReplyDeleteМяне муж папярэдзіў, каб я не дадумалася пыл ад шліфоўкі мокрай тканінай выціраць, але я ж не ведала, што фарба на воднай аснове, тое ж самае зробіць ))) А шліфавала ж рукамі некалькі гадзін...
DeleteВельмі прыемныя колеры зараз на фотаздымках. Вельмі хочацца ўбачыць увесь куток цалкам.
ReplyDeleteНе абяцаю, што хутка, але абавязкова пакажу ўсё! Самой хочацца дарабіць хутчэй!
DeleteI мне падабаецца гэткая тканiна! Сама ёй карыстаюся. З салатавым гарманiчна вельмi ;)
ReplyDeleteЦiкава таксама пабачыць усё разам. Здаецца, свежанька выглядаць будзе))
А, й мэблевы шчыт наш з мужам улюбёны матэрыял!)) Але не фарбуем, а карыстаемся марылкай, потым лак
Я вырашыла зрабіць стол сама, калі не знайшла таго, што трэба (месца не дазваляе звычайны паставіць) і каб быў не з МДФу. Такі пах стаяў пешыя дні...
DeleteСветочка, замечательная косметичка!!! Тканька очень красивой расцветки, такая приятная и свежая;)
ReplyDeleteНежный будет уголочек...
У мяне гэта тканінка ўжо вельмі даўно і мне заўсёды было прыемна на яе глядзець, вось дачакалася свайго часу.
DeleteСветачка, якая цудоўная рэч у цябе з'явілася - колеры шыкоўныя. Як уяўлю сябе цэлы куток у такіх адценнях - дык зайздрасць бярэ :) Я наогул яшчэ не ведаю, якога колеру пакой зробім, і пра куток не думала, каб потым не выбівацца ім з агульнага фону. Толькі месца забраніравала - тыкнула пальчыкам і сказала: "Маё!" :)
ReplyDeleteЦудоўна-цудоўна атрымоўваецца!!! і белы стол - шык! Галоўнае - пачатак пакладзены, з вялікім задавальненнем паназіраю за працягам :)
У мяне куток вельмі выбіваецца, белай плямай стаіць, вока цешыць ))) Да цэлага кутка з маімі тэмпамі - год пройдзе, а можа і два ))) Дзякуй, Лерачка, мне вельмі прыемна, асабліва пра зайздрасць ))))
DeleteТкань чудесная! И почему я её не видела в наших магазинах? Может она до Могилева не доезжает). И стол круто смотрится, вот бы его целиком увидеть.
ReplyDeleteУ нас такая тканіна бывае знікае, але потым зноў з'яўляецца, я не аматар хадзіць па крамах, але час ад часу сустракаю яе.
DeleteКлассные цвета! Летние и жизнерадостные!
ReplyDeleteО белом столе только завидую, у меня компьютерный стол темно-коричневого цвета, сколько не вытираешь - все пыль появляется. Может когда-нибудь и появится рабочий уголок с белым столом!?
Желаю побольше вдохновения на работу над своим уголком!
Дзякуй вялікі! О! Я добра ведаю, што такое цёмная мэбля (астатняя ўся "пад венге") , выглядае вельмі годна, нават высакародна, але і з пылам бясконца трэба ваяваць.
Delete))))Какие свеженькие тканьки))))Завидую тебе белой завистью,своё рабочее место,мне пока мечтать и мечтать...((
ReplyDeleteВера! Галоўнае ўсе мары напісаць, намаляваць і нават макеты зрабіць і праз некаторы час усё будзе! Першая спроба зрабіць працоўнае месца была можа 6-7 гадоў назад, атрымалася нейкая лаўка, так я і працавала да гэтага часу. Можа пакажу, але сорамна вельмі ))) Так незручна было, што пачала балець спіна і дранцвець рука )))
DeleteСветачка, колеры вельмi прыемныя!
ReplyDeleteДзякуй вялікі, Ганначка!
DeleteСвета, это же так здорово иметь свой уголочек для творчества!) Очень хочется все увидеть) Цвета приятные и тканюшка очень красивая!
ReplyDeleteМарыначка, дзякуй табе за прыемныя словы! Набярыся трошкі цярпення, бо працэс ідзе вельмі марудна )))
DeleteСветик- очень красиво получилось !! Ты такая молодчинка- все будет на своем месте и так красиво спрятано, уверена еще ты похвастаешь следующими убранствами, уже любопытненько )))
ReplyDeleteДа-да, полностью с тобой согласна, иностранные ткани уж больно бьют по карману да и ждать их приходится долго, поэтому и я в последнее время заглядываюсь на тик,лен и бязь РБ )))
Дзякуй, Аленушка! Мне вельмиі прыемна! Усе на падтрымку айчынай вытворчасці, ах, каб яшчэ навучыліся рабіць сапраўдныя тканіны для пэчварку!!!
DeleteСвятлана, вельмi прыемна, што наша прамысловась яшчэ можа здзiвiць нас :) Гэтая тканiна i мне вельмi падабаецца: такая свежая, вясёлая i такая прыемная! Я з яе шыла цiльдаускага мядзведзiка - такi прыгажун выйшау! Цiкава будзе убачыць поуны камплект у тваiм выкананнi :)
ReplyDeleteНаташа, вялікі дзякуй! Зараз як раз раблю замалёўкі чахла да машынкі, хочацца ж пашыць, каб вока цешыў, а не надакучыў праз пару дзён ))) Але так баюся зрабіць "перагруз".
DeleteСвета, и мне очень нравятся ткани, которые ты подобрала. Как-то не обращала внимание на бязь, нужно приглядеться в магазинах. Очень хочется увидеть рабочий уголок, который у тебя получится)
ReplyDeleteДзякуй, Оля! Я гэтую тканіну можа два гады таму назад купіла, нарэшце дачакалася. Я той яшчэ хамяк, нават сорамна запасы свае паказваць і ўсё ж патрэбнае.
DeleteСветочка, у тебя чудесные работы и удивительно красивая белорусская речь! Читая твои посты, я очень горжусь нашим языком и, к сожалению, стыжусь незнанием его.
ReplyDeleteТканюшку в цветочек видела у нас в магазинах, тоже очень понравилась расцветка, но не придумала, куда её применить, а у тебя получилось здорово!
P.S. Блокнот отправила на прошлой неделе, если ещё не пришёл, то сегодня-завтра должен быть, ищи в почтовом ящике извещение:)
Дзякуй, дзякуй, Таня!!! Для мяне гонар бачыць цябе ў чытачах! Мне вельмі прыемна!
Deleteтканінка вельмі файная, летняя і модная!
ReplyDeleteжадаю, каб твой куточак хутчэй быў гатовы ;)
Дзякуй, Таня!!! Мабыць буду паказваць часткамі, а то калі ўсё чакаць, дык не адзін год пройдзе.
Delete