09 September 2016

Вокладка на пасведчанне.

Універсальную вокладку зрабіла на дабрачынны аўкцыён. На мой погляд можна захоўваць і пасведчанне аб шлюбе і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.
Дэкор вельмі лаканічны, проста на нешта сур'ёзнае не хапіла ні часу, ні крэатыву. Так хацела прагуляць гэты аўкцыён, але сумленне замучыла ))). Але гэта апошні раз, усё, потым буду толькі пакупніком.
Пакажу тэчку ў рукадзельным кафэ

3 comments:

  1. Цудоўная вокладка! і тканіна такая пяшчотная...
    Света, калі гэта не сакрэт, а чаму не хочаш больш прымаць удзел як аўтар? У цябе такія цудоўныя лоты, і ставак звычайна шмат на іх...
    мне сумленне таксама не дазваляе прапускаць аўкцыёны, але з мадэратарства буду сыходзіць... не пацягну зімовы зусім :(( затое можа атрымаецца больш часу на лоты вылучыць

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Лера! Проста назбіраліся даўгі, ёсць замовы якім ўжо год будзе, а хутка пачнем рамонт, а можа і пераезд, а яшчэ плануем абзавесціся катом ці коткай, а там пойдуць ветэрынары, прышчэпкі, стэрылізацыя. Весела будзе ))).

      Delete
  2. Светочка очень нежная и такая хорошенькая папочка- молодчинка!

    ReplyDelete

LinkWithin

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...

LinkWithin

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...