07 March 2016

Грэлка з насення лёну

Такіх грэлачак нашыла некалькі, але так і не паказала. А тут на Першым беларускім новы праект "Любимый материал. Его Величество Лён!" Ну як тут мінуць такую тэму? 

Мабыць, калісьці Бог хацеў дапамагчы людзям і таму паслаў ім лён ))) Сама шмат шыю з льняной тканіны, на льняным алеі не толькі гатую ежу, але і само насенне дабаўляю. Муж у льняным алеі вымочвае драўляныя ручкі і тронкі, тады яны проста вечныя. А яшчэ льняныя алей і палатно выкарыстоўваюць ўсе мае знаёмыя мастакі. І грэлкі з яго выдатныя ))) 

29 February 2016

Вясёлкавы настрой

Абяцала зрабіць больш пазітыўныя здымкі? Вось трымайте тры.


Апошні фотаздымак з маланкамі ўдзельнічае ў фотазаданні "Прадметная здымка" ад  "Я-фоторгаф" 

23 February 2016

Сурвэтка № 3

 
Калі у мяне прападае натхненне і здаецца, што крэатыў, творчасць - гэта не пра мяне, калі ўзнікае неабходнасць пераключыцца, я вяжу  сурвэткі. Гэта сапраўдны адпачынак, а што, думаць не трэба, крэатыву ніякага, вяжы сабе па схеме, можна нават фільм паглядзець і сумленне не будзе мучыць за марна патрачаны час))). А галоўнае гэта займае адзін-два вечары. 
Схема ТУТ

20 February 2016

Фотазаданне "Прадметная здымка"

Трэба было сфатаграфаваць неадушаўлёныя прадметы. У мяне знайшлася ракавінка, якая цяпер ужо зусім неадушаўлёны прадмет... было жывое, стала нежывое...
У хаце здымак сумным не атрымоўваўся, а вось змрочнае надвор'е і мокрае бервяно зрабілі сваю справу))) Здымак пакажу ў блоге  "Я-фоторгаф" 

26 January 2016

Паўтор, ці не...

Гэты мяшочак хацела паказаць вясной, але зараз ну зусім  няма нічога новага, кіпа розных працэсаў, а натхненне знікла. 

11 January 2016

Лавандавы камплект прышчэпак

Вось колькі раз сама сабе казала, ніколі не заракацца. Год таму зараклася ніколі больш не дэкупажыць прышчэпкі ))) Гэта вельмі марудная справа, але як кажуць : ніколі не кажы "ніколі")))
Мяшочак для захоўвання прышчэпак. Невялічкі 19х11 см. Лаванда вышытая атласнымі стужкамі і мулінэ.


 Ну і камплект драўляных прышчэпак (14 шт.), звычайны дэкупаж.

28 December 2015

Навагодняя цукерка-загадка.

Усё проста, трэба назваць/напісать пять маіх любімых навагодніх фільмаў. Той хто першы здагадаецца, атрымае ад мяне цукерачку. Прыдумала толькі-толькі, таму прабачце, цукерку яшчэ не падрыхтавала ))) Кожнаму фільму адпавядае адзін кадр (не самы вядомы і відавочны) з гэтай жа кінастужкі. Усе фільмы, акрамя апошняга, уваходзяць у спіс лепшых навагодніх і калядных стужак. 




Ну як, вельмі складана?

22 December 2015

Вокладкі на пасведчанні аб шлюбе

Гэта не фотаздымкі чорна-белыя, гэта мабыць у мяне такі настрой быў )))
Першая вокладка для пасведчання, якому ўсяго некалькі месяцаў, таму такая рамантычная.
 
 А гэтая вокладка будзе захоўваць пасведчанне, якому ужо 17 гадоў.
Як ніколі сёння спяшалася на працу, нарэшце далі інтэрнэт! )))) Таму пісаць няма калі, трэба яшчэ да ўсіх завітаць і паглядзець, як вы рыхтуецеся да Новага году.

20 October 2015

Стужак шмат не бывае - 2 (невялічкі майстар-клас).

Стужак у мяне шмат і выкарыстоўваюцца вельмі часта. Хацела нейк арганізаваць хоць частку стужак, якім ужо няма месца ў скрынях. Тым больш скрыні і скрыначкі трэба некуды ставіць, на стале і палічках месца зусім няма, а вось сцяна побач пустая.

02 October 2015

Мяшочак. Першая вышыўка стужкамі.

Касачы ці ірысы (батанічная назва менавіта касачы, сямейства касачовыя) вышывала па Танінай кніжцы. Самі кветкі вышывала атласнымі стужкамі, што былі ў мяне ў наяўнасці, а для сцяблінак і лісточкаў купіла шаўковыя стужкі.

Вышываць вельмі спадабалася, можа не ўсё добра атрымалася, але мне ўжо заказалі паўтор гэтага мяшэчка. Не хочацца... хачу нешта іншае паспрабаваць. Зараз на ўсе кветкі, што трапляюцца, гляджу другім вокам ))) адна думка, як іх можна вышыць )))