21 May 2014

Вокладка на пашпарт

Гэта мая першая вокладка і пашыта яна на заказ. Выбар матэр'ялоў, колер быў на мой густ. Ідэя была зрабіць крэйзі. Ой не ведаю, спадабаецца ці не, можа зраблю яшчэ адну зусім іншую, а гэтую адам на дабрачынны аўкцыён ))) Пабачым... Атрымалася трошкі не практычная, бо шмат белага колеру, але ўсё надзейна прышыта, таму можна і папраць, калі што.

На гэтым фота  колеры больш натуральныя. Выкарыстоўвала нямецкую бавоўну, каўнеркавы дублярын, карункі, металічную падвеску (дзякуй Алёнушка, пачынаю патрошку патрашыць цукерку),  плёнку, розныя стужкі і гузікі.

Самой вельмі спадабалася, як зрабіла кішэні, спачатку хацела звычайную пластыкавую бутэльку парэзаць, а потым выпадкова даведлася, што такі пластык (плёнка ПЭТ-Э) ёсць на нашым складзе, яшчэ і таўшчыню можна выбрать ))) Выбрала самую тонкую, што была ў наяўнасці, каб шыць было лягчэй. Відаць усё проста цудоўна!

 Адваротны бок.
Вокладку адпраўляю ў галерэю Весна здесь!

26 comments:

  1. праздничная и симпатичная) красивое сочетание цветов)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Вольга! Мне прыемна!!!

      Delete
  2. Для первой обложечки - просто шикарно!)) Сочетание цветов нравится! И сделана на совесть сразу видно!)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Вельмі доўга рыхтавалася, шыла месяц, таму трошкі перамудрыла ))) Дзякуй вялікі за прыемныя словы!!!

      Delete
  3. Очень красивая палитра и вообще сама обложка!
    Даже не скажешь, что это первая работа) Сделано на 10 баллов!!)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Волька, але 10 балаў - гэта шмат, бо я ж ведаю ёсць касякі, хай будзе 6 )))) Вокладка сапраўды першая, але я ўжо шыла арганайзерчык, прынцып аднолькавы.

      Delete
  4. вельмі прыгожая! цудоўная!!!
    колеры мне вельмі падабаюцца. штосьці ад авы тваёй)))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Наташа! А колеры такія люблю, асабліва зялёны, як на аватарцы. )))

      Delete
  5. ой, якая цудоўная рэч атрымалася! а колькі дэталек розных... глядзець-не пераглядзець... І колеры выдатна падабраныя! Светачка, малайчынка!
    а пластык... дзе ж такі знайсці можна? а то сама хацела такой, а знайсці не змагла :(

    ReplyDelete
    Replies
    1. Лера, дзякуй, мне так прыемна! А наконт пластыка я табе на пошту напішу.

      Delete
  6. Светочка... Шикарная обложка! Иначе и не назовёшь!!! Я даже и не могу представить, что такая очаровательная вещь, может кому-то не понравится;))) А в эти текстильные розочки, я просто влюбилась;)))) Столько красивых деталей, оттенков, фактур...ммм;))))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Каця! Ну ты мяне захваліла... сяжу тут чырвоная зусім ))))

      Delete
  7. А мне белы колер вельмі падабаецца, таму мяне вельмі ўразіла вокладка. І здаецца мне, што яна даволі крэатыўная атрымалася.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй табе, Волечка, за прыемныя словы. Мне вельмі патрэбны такія словы, бо заўсёды страшэнна не ўпэўнена ў сваіх працах.

      Delete
  8. Светочка!! Очень красиво!!! Все супер подобрано и цветочки- мм, мои любимые )))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Аленачка! Мне прыемна! А кветачкі, як навучылася рабіць, так усюды іх налепваю )))

      Delete
  9. Очень красивая обложка получилась! Понравилась идея с кармашками из пластика!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Вялікі дзякуй, Святланка! З гэтымі кішэнямі месяц галаву ламала )))

      Delete
  10. Очень красивая и яркая обложка получилась! Выглядит креативно! Цветочки просто супер! Сама хочу научится такие делать.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй вялікі, Волечка! Мне Вельмі-вельмі прыемна! А кветачкі зусім проста робяцца.

      Delete
  11. Обложка супер! Цвета такие сочные! Красотища просто и загляденье!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Олюня! Шчыра дзякую! Прыемна чытаць такія добрыя водгукі!

      Delete
  12. Светочка роскошная обложка получилась! Такой подбор цвета и украшений гармоничный и свежий! Как яркий шебби мне кажется вышло!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Наташа! Мне ўжо пачала падабаецца, а то калі сястра і муж сказалі "ну так... нічога здаецца" дык нешта не вельмі падабалася, а я ж так доўга ўсё падбірала.

      Delete
  13. Потрясающая обложка вышла! И цвета приятные. Кружево, пуговички, подвеска...все настолько гармонично!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, дзякуй вялікі, Ганначка! Словамі не перадаць, як мне прыемна!

      Delete

LinkWithin

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...

LinkWithin

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...