13 May 2016

Вокладка "Галактыка"

Мой любімы колер і любімыя гузікі. 
Вокладка вельмі практычная, выжыве нават у такой бяздоннай памыйніце, як мая торба, а калі трэба то вытрымае і пранне, і прасаванне.

02 May 2016

Кот і сабака

Даўно нешта не паказвала Веню і Сціві. На Вялікдзень ездзілі да бацькоў. Паехалі тры чалавека адзін кот і адзін маленькі сабачка. Веня быў пакрыўджаны аж да самага вечара. Яго можна зразумець, не спыталі і павезлі некуды.
Веня канечне быў вельмі незадаволены, і  фотасесія яўна не ўваходзіла ў яго планы, але ж я не змагла не сфатаграфаваць вусы. 
Сціві як заўсёды задурыў галаву ўсім... ну што за дурное стварэнне з ашалелымі вачыма.
 А вы любіце, калі на вас глядзяць, як вы ясце? Не, а чаму?

22 April 2016

Дэкаруем смецце )))

Латкі з-пад яек можна выкінуць, а можна зрабіць святочную ўпакоўку. Гэта я так рыхтую падарункі хроснікам на Вялікдзень.
Яшчэ не вырашыла чым напоўніць, можа проста ўсе яйкі будуць шакаладнымі.
На дэкор наступнага латка пайшло ну можа з паўгадзіны, не болей. Тыпа дэкупаж )))
Пакажу гэтыя скрыначкі на Першым беларускім, там як раз ідзе праект "Хомяк не дремлет". Декор коробочек. 

05 April 2016

Сонечны камплект для кухні.

Усё проста і банальна - фантазіі не хапіла, каб прыдумаць лот на Вясновы дабрачынны аўкцыён, таму паўтор прыхопак.  Гэтым разам усё ярка і  сонечна.  Лот № 98.

21 March 2016

Дэкор слоічка ад крэму

Мая першая вышыўка крыжыкам ))). Вышыла і нават аформіла )))

У такіх малечах захоўваю бісер, пацеркі ці міні-гузікі, але гэта першая, якую ўпрыгожыла.  На такі "геройскі ўчынак" мяне натхніла заданне дэкор слоічкаў у праекце "Хамяк не дрэмле" на Першым беларускім ЧБ.

15 March 2016

Прыхопкі

Вельмі цікава і незвычайна выглядае рукавічка, якую шыла па майстар-класу Наталлі на Першым беларускім ЧБ. І шыць мне такую прыхопку падабаецца, таму з задавальненнем згаджаюся на паўтор.
Асабліва люблю, калі не абмяжоўваюць маю фантазію. Была толькі адна ўмова - штосьці не надта светлае. А гэта значыць можна цёмнае )))
Мне здаецца, што гэты набор можна паказаць у праекце "Метод отрицания". Умова задання: Зрабіць працу для жанчыны (дзяўчыны, дзяўчынкі) ці для хатняга інтэр'ера без выкарыстання кветак (любых: папяровых, тканкавых, вышытых, намаляваных.....). 

09 March 2016

Грэлка на імбрычак

Вось і пашылася нарэшце яшчэ адна рэч да рукавічкі. Планую зрабіць яшчэ  рушнік, прыхопкі, сурвэтку. Пакуль шыю гэты камплект мару аб сваёй вясковай кухні ў сваёй хаце.
Камплект будзе вельмі практычны, як кажуць "на кожны дзень" таму ўсё проста, надзейна і не вельмі мазліва.
 Пакажу свой камплект у рукадзельнам кафэ Аксаны

07 March 2016

Грэлка з насення лёну

Такіх грэлачак нашыла некалькі, але так і не паказала. А тут на Першым беларускім новы праект "Любимый материал. Его Величество Лён!" Ну як тут мінуць такую тэму? 

Мабыць, калісьці Бог хацеў дапамагчы людзям і таму паслаў ім лён ))) Сама шмат шыю з льняной тканіны, на льняным алеі не толькі гатую ежу, але і само насенне дабаўляю. Муж у льняным алеі вымочвае драўляныя ручкі і тронкі, тады яны проста вечныя. А яшчэ льняныя алей і палатно выкарыстоўваюць ўсе мае знаёмыя мастакі. І грэлкі з яго выдатныя ))) 

29 February 2016

Вясёлкавы настрой

Абяцала зрабіць больш пазітыўныя здымкі? Вось трымайте тры.


Апошні фотаздымак з маланкамі ўдзельнічае ў фотазаданні "Прадметная здымка" ад  "Я-фоторгаф" 

23 February 2016

Сурвэтка № 3

 
Калі у мяне прападае натхненне і здаецца, што крэатыў, творчасць - гэта не пра мяне, калі ўзнікае неабходнасць пераключыцца, я вяжу  сурвэткі. Гэта сапраўдны адпачынак, а што, думаць не трэба, крэатыву ніякага, вяжы сабе па схеме, можна нават фільм паглядзець і сумленне не будзе мучыць за марна патрачаны час))). А галоўнае гэта займае адзін-два вечары. 
Схема ТУТ