26 November 2013

Адвэнт-каляндар для хрэсніка. 1 этап

Так падабаецца ідэя такіх каляндароў, што захацелася зрабіць  прыемнае хрэсніку, вось і запісалася на супольнае стварэнне адвэнт-календара Спачатку хацела зрабіць з фетру ўвыглядзе мяшэчкаў ці кішэньчыкаў, але хлопчык - маленькі хітрык, які мог з'есці ўсё адразу, трэба было прыдумаць штосьці больш надзейнае. А яшчэ хацела зрабіць менавіта аднаразовы каляндар, каб у бацькоў не было галаўнога болю, як і дзе захоўваць гэты каляндар, тым больш, калі не спадабаецца. Знайшла вось такую ўпакоўку:
Нажаль нідзе не знайшла крафт-паперы, зрабіла вось так. 
Яшчэ купіла часопіс-размалёўку з налепкамі, і ў кожны падарунак разлажыла ўсе налепкі, цукеркі і зашыла. Дарэчы, цукерачкі прыйшлося шукаць больш плоскія і паменьшыць колькасць пакецікаў да 10шт., бо каляндар атрымоўваўся занадта вялікім. Цяпер засталося ўсё гэта прымацаваць. 


8 comments:

  1. Ой, как интересно! Идея с разрыванием мне больше нравится, чем просто кармашки))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Так хочацца, каб спадабалася, а то я зусім забылася пра хрэсніка.

      Delete
  2. Ух ты, як цікава! Святочнаганастрою хлопчыку і яго рукадзельніцы хроснай )))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй!!! У гэты раз як ніколі, сапраўдны святочны настрой! Проста трэба было прымусіць сябе, нават захацелася прыбраць елку.

      Delete
  3. Очень хорошая идея! Мне нравиться, что его надо разрывать, сам процесс приносит много радости, как распаковывание подарка))) Я возьму на вооружение, мне уже надо записывать, что я хочу сделать, если б еще основную работу отменяли на время подготовки к Новому Году )))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дакладна, хоць звальняйся на месяц, а то столькі ўсяго трэба паспець.

      Delete
  4. Отличная идея! Распечатывать бумажную упаковку так увлекательно:) Интересно как будет в целом выглядеть. А упаковочки будешь разрисовывать или иначе планируешь украсить?

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй! Сёння павінна ўжо ўсё дарабіць, вось буду ламаць галаву, як размаляваць.

      Delete