30 November 2013

Адвэнт-каляндар для хроснага сынка. Вынік

   Вось такі каляндар у мяне атрымаўся. Мне спадабалася працаваць са звычайнай паперай і кардонам, усё так проста і прымітыўна, хутка і без асаблівых выдаткаў.  
А зараз падрабязней, што і як. Сваечасова зразумела, што кожны дзень  елка паступова будзе станавіцца зусім пустой і не прыгожай, таму на месцы кожнага пакеціка зрабіла яго адюстраванне:
Потым ужо на пустых месцах з'явіліся сняжынкі і зорачкі. Банцікі так сама вырашыла прымацаваць да елкі, а не да падарункаў
 А гэта не проста  скрутачак паперы - гэта  купон на атрыманне навагодняга падарунка. На зваротным боку купона надрукаваны ўмовы дзе і як можна атрымаць падарунак. Скрутак змясціла ў апошні пакецік - зорачку. З часопісам-размалёўкай для налепак, спадзяюся, усё зразумела.
Абавязкова зраблю на наступны год каляндар з таканіны, фетру, стужак, такі цёплы і ўтульны, які стане сапраўдным упрыгожваннем (ах мары, мары...)

14 comments:

  1. Ах, як выдатна атрымалася-та! Супер! усё па-сапраўднаму!!!!!

    ReplyDelete
  2. Очень красиво вышло! Себе на вооружение взяла идею с бумажными пакетами)))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Зараз мне ўжо ідэя с паперай не здаецца такой ўдалай, як з самага пачатку. Цяжка змясціць нават звычайныя цукеркі, хоць памер пакецікаў прыблізна 10-12 см.

      Delete
  3. вельмі падабаецца

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй вялікі, мне так прыемна!!!

      Delete
  4. Светлана, замечательный календарь получился! очень даже интересно и необычно! а в каждую ёлочную игрушку тоже подарочки спрятаны? просто смотрятся объёмно, кажется, что внутри что-то есть.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй за цёплыя словы! Ва ўсіх цукеркі і налепкі.

      Delete
  5. Нічога сабе, вось гэта падарунак для хрэсніка! Шкада, што мой ужо вялікі (14 гадоў споўнілася), і яго такой елачкай не зацікавіць... А мне падабаецца вельмі!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй за падтрымку, я так хвалююся, а што калі і майму будзе не цікава.

      Delete
  6. Прелестный и не обычный календарь получился! Очень интересное решение! Представляю как здорово будет малышу разрывать конвертики! Жаль что он только на этот год.

    ReplyDelete
  7. Красивый и необычный. Такой новогодний!!!

    ReplyDelete
  8. Хороший календарь получился. Крестник будет доволен!!!

    ReplyDelete
  9. Очень красиво! даже и не скажешь, что основа - из бумаги, я почему то подумала, что ткань. Идея очень интересная!!!

    ReplyDelete