11 June 2014

Мой блог атрымаў узнагароду!!!

Такую нечаканасць я атрымала ад Таццяны. Узнагарода для блогаў, у якіх менш 200 ПЧ. У Тані малюначка не было таму я сама знайшла.
Па ўмовах трэба:
  • перадаць узнагароду 11-ці блогам (не адолею гэты пункт, бо каб перадаць сваю першую ўзнагароду мне спатрэбілася больш месяца і знайшла я толькі 5 блогаў. Сорамна, што не паспяваю пісаць каментырыі ўсім, да каго запісалася і не хачу, каб такіх блогаў у мяне стала яшчэ больш)
  • адказаць на пытанні (зроблена!)
  • задаць сваіх 11 пытанняў (у Тані цікавыя пынанні, што тут свае прыдумваць.)
Такім чынам, хто хоча адказаць на пытанні і атрымаць прыгожы банар пішыце, я афіцыйна і ўрачыста перадам узнагароду ўсім жадаючым!!!

Мае адказы на пытанні:

1Ці ёсць у вас свой асабісты куток для творчасці?
Ужо амаль ёсць ))) Мая даўняя мара  аб працоўным месцы паступова здзяйсняецца. Ужо ўсё пафарбавала ў белы колер, засталося сабраць і навесіць палічкі )))

2Ваш самы яркі дзіцячы ўспамін?
Помню, як мы з брацікам так хацелі летам ў вёску, што не маглі дачакацца выходных і вырашылі паехаць адны без бацькоў. Мне толькі споўнілася 8 гадоў, а брату было 4,5. Купілі квіткі і ўжо селі ў аўтобус, але ў апошні момант сышлі з'яго, бо мне здалося, што аўтобус на наш нешта не падобны. Квіткі выкінулі і нікому нічога не расказалі. Гэты дзень я помню, як сёння, вельмі добра помню ў чым мы былі апрануты, помню бардовыя фіранкі ў аўтобусе, як пачала хвалявацца, як моцна трымала браціка за ручку ўвесь час і як мне стала лёгка і сорамна, калі ўжо пайшлі з вакзала. А аўтобус і сапраўды быў не наш, проста стаяў на той жа платформе.

3Колькі прыкладна часу ў тыдзень у вас сыходзіць на блогчытанне іншых блогаў?
Чытаю блогі, пішу паведамленні і каментарыі толькі на працы, а свае службовыя абавязкі выконваю ў вольны ад інтэрнэту час ))) А калі сур'ёзна, то атрымоўваецца дзесьці гадзіна-дзве ў дзень. Дома інтэрнэтам зусім не карыстаюся, бо шкада часу.

4Які ваш любімы занятакапроч рукадзелля?
Вельмі люблю чытаць і не магу кінуць кнігу, нават калі яна мне страшэнна не падабаецца. 

5Апошняя прачытаная вамі кніга?
Самымі апошнімі былі "Пісьмы з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага і "Жизнь взаймы" Рэмарка.
   
6. Салодкае-горкае-кіслае-салёнае (смакавыя перавагі)?
Салодкае!!! Нават ад звычайных ледзяшоў і карамелек з павідлам ніколі не адмоўлюся )))

7Ці ёсць у вас хатнія гадаванцы?
Сваіх няма, чужых даглядаю час ад часу.

8Што робіць вас па-сапраўднаму шчаслівай?
Самыя шчаслівыя моманты - гэта калі атрымоўваеш пасылку з новымі прыладамі, тканінамі, стужкамі, гузікамі і сядзіш і ўсё гэта перабіраеш. Вось дзе сапраўднае дзіцячае шчасце!!!

9. Дзе вы знаходзіце натхненне?
Інтэрнэт! Сама не магу нічога прыдумаць, а вось скарыстацца чужой ідэяй і дадаць штосьці сваё - гэта я магу )))

10Ваша каронная кулінарная страва?
Гатую зусім мала і толькі прымітыўныя стравы. Калісці навучылася рабіць запяканку з творагу, вось яе я гатую часта, з'ядаецца імгненна, сакрэтны інгрыдыент - какосавая стружка.

11Любімы літаратурны/кінагерой?
Др. Хаўс.

19 comments:

  1. Поздравляю с наградой! Очень интересные ответы на вопросы!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй вялікі, а усё таму, што пытанні цікавыя!

      Delete
  2. поздравляю с наградой!!!! очень рада была с тобой поближе познакомиться

    ReplyDelete
  3. мои поздравления) интересно было узнать что-то новенькое)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Вольга, шчыра дзякую за віншаванні!

      Delete
  4. Поздравляю с наградкой!!! Очень было интересно почитать ответы на вопросы и улыбнуло то, что Хаус тоже мой любимый киногерой )))) хотя из сериала Интерны- киногерои не отстают ,а где и больше смешать и наводят на интересные мысли )))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Аленушка, дзякуй! Мне вельмі прыемна!

      Delete
  5. Интересно) Очень хочется тебя поздравить со своим рукодельным уголком!)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Марына, хваліцца яшчэ рана, бо ў мяне ўсе робіцца вельмі марудна, можа пакажу зусім першыя крокі.

      Delete
  6. Віншую з узнагародкай! Было цікава пачытаць адказы на пытанні!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Ганначка, я стараляся для вас!!!

      Delete
  7. Света, поздравляю с наградой! Было интересно узнать о тебе побольше. Насчет счастья я с тобой полностью согласна, радуешься как ребенок, когда разворачиваешь богатства для хомяка) Хотела у тебя спросить, ты начала смотреть последний сезон "Игры престолов" или еще ждешь последней серии? мы смотрим по мере выхода каждую серию, вчера 9-ю смотрели. Так захватывает, что я не представляю как дождаться следующего сезона. Наверно придется книгу читать)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Усё скончыліся пакуты, выйшла апошняя серыя! Я пра кнігу таксама ўжо думаю.

      Delete
  8. О, дзякуй, што таксама падхапіла эстафету! Як і ты, апошнім чытала Каліноускага, " Дзікае паляванне...", але муж усе сапсавау, загадзя распавеушы пра Дубатоука і кампанію): І Рэмарка проста абажаю! Вельмі цікава было пачытаць тваі адказы!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Нарэшце знайшла ў )))

      Delete
    2. Вялікі дзякуй, Таня за ўзнагароды, так прыемна! Пытанні вельмі цікавыя, аж захацелася на іх адказаць! "Дзікае паляванне.." ў мяне ў спісе даўно, усё рукі не дойдуць... Зараз чытаю "Хрыстос прызямліўся ў Гародні " Караткевіча, нешта цяжка ідзе...

      Delete
  9. Светочка с наградой тебя! Я сегодня только читаю и читаю ответы всех награжденных девочек- так интересно! На счет вашей детской поездки-представила что бы было если бы вы сели в тот автобус, ой.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Наташачка! Я таксама люблю чытаць, як дзяўчаткі адказваюць на пытанні, шмат цікавага.А на конт нашай дзіцячай вандроўкі, дык нічога б не здарылася - міліцыя разабралася, чые гэта дзеці і адкуль )))

      Delete