07 January 2015

Блакітны анёлак і ружовыя прышчэпкі.

Віншую ўсіх праваслаўных вернікаў з Раством Хрыстовым і жадаю ўсім толькі светлых і добрых думак,  шчырасці і зычлівасці, здзяйснення мар і надзей! 
 
 Каб зрабіць фотаздымкі сваіх прышчэпак больш святочнымі, пазычыла анёлка, якога нехта падарыў маці майго мужа (не вельмі люблю слова "свякруха"), таму схему анёлка не ведаю. А гісторыя стварэння гэтых прышчэпак такая. Усё пачалося з таго, што Наташа пашыла вельмі прыгожую і патрэбную рэч - вось такія кішэні. У той жа дзень мой спіс жаданняў стаў большы яшчэ на адзін пункт ))) Я ўжо ў думках і тканіны выбіраю, і аздабленні розныя прыдумваю. А пачаць вырашыла з прышчэпак. Ну як у такую прыгожую (у марах) кішэню складваць мае ўжо страшэнныя прышчэпкі?! 
Гэта мая ўжо сапраўдная спроба дэкупажу. Былі яны звычайнымі драўлянымі, кітайскай вытворчасці, жудаснай якасці,  рознага памеру, колькасць 36 шт. Выкарыстоўвала верхні слой сурвэткі, белую акрылавую фарбу і акрылавы лак. Шліфавала некалькі разоў, але першапачатковы выгляд быў такі дрэнны, што змены не вельмі прыкметныя, але на дотык прышчэпачкі сталі вельмі прыемныя.
 

Некалькі зрабіла з іншым малюнкам. Вельмі спадабаўся працэс, хоць цярпення на 72 штукі ледзь-ледзь хапіла. 

10 comments:

  1. Светлана, с Рождеством! Счастья, мира и добра!!!
    Прищепочки чудесные!!! хорошо, что терпения все же хватило) это того стоило!+++++

    ReplyDelete
  2. С Рождеством! Волшебства и чудесного года!!!! Прищепки умилительного цвета, девочковая красота!

    ReplyDelete
  3. Як прыгожа, Альжбетка :)
    Са святамі цябе, жадаю поспехаў і ўсмешак кожны дзень ;)

    ReplyDelete
  4. Святлана, вось гэта цярпенне!!! Атрымалася прыгожа, дужа прыгожа. І фотаздымак такі прыемна-дамашні!

    ReplyDelete
  5. Ого, якая справа зроблена!!! Прышчэпкi атрымалiся проста выдатныя!!! Цяпер буду з нецярплiвасцю чакаць тваю кiшэньку, каб убачыць, дзе ж ты такую прыгажосць захоуваць будзеш ;)

    ReplyDelete
  6. Ооо, какие прищепочки! Очень красиво, свежо и нарядно!

    ReplyDelete
  7. Светочка вот это объем! Какое у тебя терпение! Очень красиво и летне получилось! Как клубнички:) Это же такие малюпасы, столько работы! Умничка нет слов!

    ReplyDelete
  8. Светочка, прищепочки просто замечательные получились;) По-летнему свежие и романтичные. Ангелочек очень понравился, изумительного цвета;)

    ReplyDelete
  9. Вялікі дзякуй усім!!! Мне вельмі прыемна!

    ReplyDelete
  10. Як прыгожа! I прышчэпкi I родная мова! Падзячна вам за гэта.

    ReplyDelete