31 December 2014

31 снежня

Сёння я атрымала падарунак!!!  Мой хросны сынок і яго матуля зрабілі мне вельмі прыемны сюрпрыз. Паштоўка, цукеркі, штамп і набор гузікаў. Паштоўка адпраўляецца ў архіў да астатніх Мішкіных малюнкаў, размалёўкаў і інш, якія я збіраю, каб потым можа на 18-годдзе падарыць, яшчэ не вырашыла, пакуль усё толькі збіраю.

Наступнае фота  - гэта спроба зрабіць "боке", якое прысвечана далучэнню Літвы да еўразоны. З1 снежня афіцыйна апошні дзень літа. Ну і проста герб вельмі падабаецца, але наша Пагоня усё ж лепш ))) Самым простым аказалася паставіць манетку на рабро, а вось з астатнім прыйшлося памучыцца.
І яшчэ адзін варыянт, тут манетка падсвечана.
 З гэтым літам паўдзельнічаю у фотазаданні "Магия огней" на сайце Я-Фотограф! Ніжэй іх цудоўны банарчык.

Усіх віншую з Новым годам і Калядамі!!!

10 comments:

  1. "Боке" трэба сказаць атрымалася на славу. Я так і не прымусіла сябе заняцца гэтым.
    Святлана, я так сама збіраю дзіцячыя малюнкі, але свайго сынка. Розныя там "пісулькі". Мне здаецца, што яму будзе прыемна ў дарослым жыцці паглядзець на сябе з боку))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Вольга, але я яшчэ толькі спрабую разабрацца што да чаго ў гэтых сучасных фотаапаратах )))

      Delete
  2. Светочка с наступившим! Боке получился таинственно волшебным! Как интересно в разном освещении монетка то золотой то серебряной кажется!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Наташа, і я цябе віншую!!! Дзякуй, за каментарый.

      Delete
  3. Такая идея прикольная с монетой!
    Спасибо от блога "Я - фотограф!"

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй! Прыгожа не атрымалася, так хоць здзівіла )))

      Delete
  4. Спасибо за участие в фотозадании блога "Я-фотограф!"

    ReplyDelete
  5. Очень интересная идея с монетой!
    Будто бы из под копыт коня и меча рыцаря иски в виде звёзд сыплются!)))
    Спасибо от блога "Я - фотограф!"

    ReplyDelete
    Replies
    1. Вялікі дзякуй, ужо некалькі разоў выконвала вашыя фотазаданні, але паказваю першы раз )))

      Delete