11 January 2016

Лавандавы камплект прышчэпак

Вось колькі раз сама сабе казала, ніколі не заракацца. Год таму зараклася ніколі больш не дэкупажыць прышчэпкі ))) Гэта вельмі марудная справа, але як кажуць : ніколі не кажы "ніколі")))
Мяшочак для захоўвання прышчэпак. Невялічкі 19х11 см. Лаванда вышытая атласнымі стужкамі і мулінэ.


 Ну і камплект драўляных прышчэпак (14 шт.), звычайны дэкупаж.

15 comments:

  1. Святлана, колькі прыгажосці!!! Мяшочак вельмі пяшчотны і ўтульны. А наконт прышчэпак - дык гэта ж хараство неверагоднае. Я цяпер аб такіх таксама мару, трэба будзе пашукаць драўляных прышчэпак у хозтаварах.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Наташа! Будзеш, шукаць прышчэпкі, раю пашукаць бамбукавыя, яны першапачаткова маюць добрую якасць, абрабляць лягчэй.

      Delete
  2. очень красиво и нежно получилось

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую, Святлана! Мне вельмі прыемна!

      Delete
  3. Цудоуна i прыгожа!!!

    ReplyDelete
  4. Очень нежный набор получился. Мне нравится!
    Я вот на декупаж никак не решусь, у меня даже набор для чайного домика уже год стоит, а я боюсь)))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дэкупаж і мне вельмі складана даецца. Шмат чаго сапсавала. Прышчэпкі - гэта першая рэч, якую можна паказаць, спосаб выбрала самы просты, няма ні кракелюра, ні састарвання.

      Delete
  5. Светлана очень красиво и по-весеннему нежно! а прищепки вообще чудо!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Алена! Мне вельмі-вельмі прыемна.

      Delete
  6. І гэта яна называе "звычайны дэкупаж"! Святлана, дэкупаж вельмі цудоўны атрымаўся і зусім не звычайны! Настолькі, што я ўжо заўтра пайду шукаць драўляныя прышчэпкі))) Дзякуй за натхненне!!!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Святланка, дзякуй! Мне здаецца, што мае сціплыя самаробкі не заслугоўваюць такіх цудоўных водгукаў... але мне так прыемна, што словамі не перадаць )))

      Delete
    2. Святлана, а дзе ты набыла прыщэпкi? Вось як не думала купляць, дык на кожным вуглу, мабыць, былі...

      Delete
    3. Першыя звычайныя драўляныя купляла ці то ў Гіпа, ці то ў Прасторы, але яны мне не падабаюцца, а вось гэтыя я набыла ва ўнівермагу Беларусь у гаспадарчых таварах. Гэтыя бамбукавыя і спружынка тужэйшая, прадаюцца ў зялёнай цэлафанавай упакоўцы. Пакуль зніклі, сама шукаю.

      Delete
    4. Дзякуй))) У мяне сястра ў Менску жыве. Будзе ёй заданне)))

      Delete