01 February 2017

Чарговы набор касметычка + вокладка

А ў мяне ўсё ніяк не скончыцца касметычкавы перыяд )))Тканіны нейк самі падабраліся, злажыліся, а ідэя што пашыць так і не нарадзілася. Таму вось... зноў касметычка.

Такая форма мне вельмі падабаецца, шыць лёгка, маланка прышываецца адкрытым спосабам, што вельмі зручна.
Карункі звязала сама, бо ў запасах патрэбнага колеру не знайшлося.
Надпіс на вокладцы зрабіла акрылавымі фарбамі для тканіны, таму вокладку можна праць і прасаваць.
Наборчык прапанавала на дабрачынны аўкцыён: Лоты № 38 і № 39.

1 comment:

  1. Светлана! Очень красивое сочетание тканей!! И какая хорошая идея самой связать кружево!! Одним словом ... Гармония!

    ReplyDelete