26 April 2017

Рознае несур'ёзнае.

Даўно не пісала паведамленняў, бо нічога сур’ёзнага не насамаробнічала. Кот захварэў, таму выконвала зусім простыя замовы. 

Абярэжная лялька на багацце і дабрабыт.
Салодкі дызайн. 
 Велікодны кошычак. Такіх з варыяцыямі зрабіла чатыры.
Ну і напрыканцы, фота КатА, які пакуль яшчэ на дыеце і пад пільным нагляданнем. Дарэчы, у вет. бальнічцы, сустрэлі ну проста копію нашага Коціка, супадае ўсё, знешнасць, характар, нават лёс... Зусім доктара заблыталі гэтыя блізнюкі)))

2 comments:

  1. Няхай гэтыя чароўныя вочы не ведаюць болю і смутку. Здароўя муркелычу і натхнення гаспадыні!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Вялікі дзякуй, Ірына, за такія цудоўныя пажаданні!!!

      Delete