05 June 2020

Мае дасягненні

Працягваю вучыцца акварэльнаму скетчынгу. Падабаецца! Прагрэс ёсць і ён відавочны. Змяніла настаўніцу і памятаю, якімі складанымі здаваліся яе ўрокі спачатку. Яшчэ хачу навучыцца прыгожа пісать розныя надпісы (летэрынг). 
А яшчэ я навучылася збіраць кубік Рубіка, зараз вучуся рабіць гэта хутка. Марыла яшчэ з дзяцінства, мэту паставіла ў 2017 годзе, а навучылася неспяшаючыся за тыдзень ))) На чарзе навучыцца плаваць, а не сяк-так трымацца на вадзе. 

2 comments:

  1. першая была Ганна, а потым Настасся? :))а яшчэ як добра, што яна цяпер замужам і ў яе новае прозвішча :D
    я таксама, яшчэ да скетчынга хацела навучыцца летэрынгу, але добрыя людзі такія прыгожыя малюнкі паказвалі, што рэклама ўсімарта сама мяне знайшла :D але ж і летэрынг часам з'яўляецца, але трошкі пазней да яго дайду

    ReplyDelete
  2. З Аняй працягваю маляваць, але ўжо радзей. І згодна, любое прозвішча, лепш дзявочага Насты )))

    ReplyDelete