11 June 2014

Мой блог атрымаў узнагароду!!!

Такую нечаканасць я атрымала ад Таццяны. Узнагарода для блогаў, у якіх менш 200 ПЧ. У Тані малюначка не было таму я сама знайшла.
Па ўмовах трэба:
  • перадаць узнагароду 11-ці блогам (не адолею гэты пункт, бо каб перадаць сваю першую ўзнагароду мне спатрэбілася больш месяца і знайшла я толькі 5 блогаў. Сорамна, што не паспяваю пісаць каментырыі ўсім, да каго запісалася і не хачу, каб такіх блогаў у мяне стала яшчэ больш)
  • адказаць на пытанні (зроблена!)
  • задаць сваіх 11 пытанняў (у Тані цікавыя пынанні, што тут свае прыдумваць.)
Такім чынам, хто хоча адказаць на пытанні і атрымаць прыгожы банар пішыце, я афіцыйна і ўрачыста перадам узнагароду ўсім жадаючым!!!

Мае адказы на пытанні:

1Ці ёсць у вас свой асабісты куток для творчасці?
Ужо амаль ёсць ))) Мая даўняя мара  аб працоўным месцы паступова здзяйсняецца. Ужо ўсё пафарбавала ў белы колер, засталося сабраць і навесіць палічкі )))

2Ваш самы яркі дзіцячы ўспамін?
Помню, як мы з брацікам так хацелі летам ў вёску, што не маглі дачакацца выходных і вырашылі паехаць адны без бацькоў. Мне толькі споўнілася 8 гадоў, а брату было 4,5. Купілі квіткі і ўжо селі ў аўтобус, але ў апошні момант сышлі з'яго, бо мне здалося, што аўтобус на наш нешта не падобны. Квіткі выкінулі і нікому нічога не расказалі. Гэты дзень я помню, як сёння, вельмі добра помню ў чым мы былі апрануты, помню бардовыя фіранкі ў аўтобусе, як пачала хвалявацца, як моцна трымала браціка за ручку ўвесь час і як мне стала лёгка і сорамна, калі ўжо пайшлі з вакзала. А аўтобус і сапраўды быў не наш, проста стаяў на той жа платформе.

3Колькі прыкладна часу ў тыдзень у вас сыходзіць на блогчытанне іншых блогаў?
Чытаю блогі, пішу паведамленні і каментарыі толькі на працы, а свае службовыя абавязкі выконваю ў вольны ад інтэрнэту час ))) А калі сур'ёзна, то атрымоўваецца дзесьці гадзіна-дзве ў дзень. Дома інтэрнэтам зусім не карыстаюся, бо шкада часу.

4Які ваш любімы занятакапроч рукадзелля?
Вельмі люблю чытаць і не магу кінуць кнігу, нават калі яна мне страшэнна не падабаецца. 

5Апошняя прачытаная вамі кніга?
Самымі апошнімі былі "Пісьмы з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага і "Жизнь взаймы" Рэмарка.
   
6. Салодкае-горкае-кіслае-салёнае (смакавыя перавагі)?
Салодкае!!! Нават ад звычайных ледзяшоў і карамелек з павідлам ніколі не адмоўлюся )))

7Ці ёсць у вас хатнія гадаванцы?
Сваіх няма, чужых даглядаю час ад часу.

8Што робіць вас па-сапраўднаму шчаслівай?
Самыя шчаслівыя моманты - гэта калі атрымоўваеш пасылку з новымі прыладамі, тканінамі, стужкамі, гузікамі і сядзіш і ўсё гэта перабіраеш. Вось дзе сапраўднае дзіцячае шчасце!!!

9. Дзе вы знаходзіце натхненне?
Інтэрнэт! Сама не магу нічога прыдумаць, а вось скарыстацца чужой ідэяй і дадаць штосьці сваё - гэта я магу )))

10Ваша каронная кулінарная страва?
Гатую зусім мала і толькі прымітыўныя стравы. Калісці навучылася рабіць запяканку з творагу, вось яе я гатую часта, з'ядаецца імгненна, сакрэтны інгрыдыент - какосавая стружка.

11Любімы літаратурны/кінагерой?
Др. Хаўс.

27 May 2014

Пра кветкі, сурвэтку і печыва.

 
 На выходныя ездзілі на р. Вілію. Вырашылі адпачнуць пасіўна - без байдаркі (шмат месца займае і клопату з ёй) і пашкадавалі. Можна было браць, пасля дажджоў рэчка шырокая, павольная. Мясціны вельмі прыгожыя. Уздоўж бярагоў зацвілі ірысы, час ад часу вецер прыносіў проста неверагодны водар чаромхі, а як спявалі птушкі і жабы, словамі не перадаць )))
   Ноччу абяцалі метэарытны дождж, але ніводнай знічкі я так і не дачакалася і сваё жаданне так і не загадала...
     Звычайна я бяру з сабою кнігу, але ў гэты раз вырашыла паспрабаваць пасамаробнічаць. Вышываць пакуль не магу, таму мне засталося толькі ўзяцць вязанне. Першы раз вязала без схемы, думала, што не адолею гэтую сурвэтку, але ўсё дастаткова зразумела, вельмі дапамог малюнак гатовай сурвэткі.
   Вязала з бавоўны №10 натуральнага колеру, кручком 1,6. Пасля прання і прасавання сурвэтка атрымалася 24см (у іншых яна атрымалася большага памеру). Схему і апісанне ўзяла ТУТ
    А яшчэ хачу падзякаваць Вольгу за рацэпт пячэння. Гатуецца вельмі проста і хутка, а водар і смак такі, што яно ледзь дажыло да фотаздымкі.

21 May 2014

Вокладка на пашпарт

Гэта мая першая вокладка і пашыта яна на заказ. Выбар матэр'ялоў, колер быў на мой густ. Ідэя была зрабіць крэйзі. Ой не ведаю, спадабаецца ці не, можа зраблю яшчэ адну зусім іншую, а гэтую адам на дабрачынны аўкцыён ))) Пабачым... Атрымалася трошкі не практычная, бо шмат белага колеру, але ўсё надзейна прышыта, таму можна і папраць, калі што.

25 April 2014

Шпакоўня для велікоднага яйка.

Заўсёды на Вялікдзень рыхтую сюрпрыз для свайго хросніка. У гэты раз ідэя з'явілася яшчэ ў лютым, калі Кацярына  напісала паведамленне Весна на подоконнике. У яе там такія прыгожыя кветкі, птушкі і шпакоўні!!!
У мяне вось што атрымалася. Муж сказаў, што больш падобны на прыгожую будку для сабакі ))) Дах адчыняецца з аднаго боку, каб можна было пакласці і дастаць яйка.


22 April 2014

Падаруначак!

      Учора забрала з пошты падаруначак ад Святланы за ўдзел у сумеснам пашыве чахла на кубачак, а спонсар - Святлана, гаспадыня крамы homyachok.by.  Ура!!! Як жа прыемна атрымоўваць падарункі ад рукадзельніц!  Не ведаю як для вас, а для мяне гэта самыя чаканыя, самыя прыемныя ))) Я выбрала новы дзіракольчык (даўно шукала менавіта з гэтым узорам), а шакаладка і сэрца гэта прыемны дадатак ))) Вялікі дзякуй вам, Святланкі!!!  



11 April 2014

Цукерку атрымоўвае...


Добра, што ёсць такая цудоўная праграма, як генератар выпадковых лічбаў, бо сама я ніколі б не змагла выбраць.  Люблю вас, мае салодкія ПяЧэнькі! А пераможцам становіцца....



А маленькая суцяшальная карамелька накіроўваецца да гаспадыні "Люнин Блог"! Волечка, чакаю і твой адрас на e-mail: 212898740@qip.ru

04 April 2014

Цукерка для ПЧ!

     4 красавіка асаблівы дзень для мяне, бо гэта мой день нараджэння па пашпарту (сапраўдны дзень нараджэння летам). Калі мне рабілі мой самы першы пашпарт, зрабілі памылку... тс-с-с... толькі нікому... Так і жыву ўжо шмат гадоў. Мяняць не хачу, бо 4 красавіка дзень нараджэння і ў майго мужа ))) вось такое супадзенне ))) Вось ў такі выдатны вясновы дзень вырашыла прапанаваць вам, мае дарагія чытачкі, маленькую цукерку. Умоў ніякіх не будзе, бо цукерка толькі для тых ПЧ, якія запісаліся ў чытачы да публікацыі гэтага паведамлення, для іншых абавязкова будуць яшчэ цукеркі. Тыдзень на тое, каб усе паспелі запісацца ў каментарыях і атрымаць свае нумарочкі, а 11.04.2014 пасля 20:00 Рэндам абярэ шчасліўку.
   Цукерка складаецца з чатырох адрэзаў тканіны 50х65 см кожны, гузікаў 12 шт., баваўняных карунак і атласных стужак па 1,5 м.


31 March 2014

Велікоднае

    Ну вось паказваю сваю кветачку, якую зрабіла па МК Алёнушкі і ў рамках яе СП, усе падрабязнасці можна паглядзець ТУТ
Захацелася мне зрабіць велікодную кампазіцыю ў эка-стыле, ў інтэрнэце шмат розных ідэй, вочы разбягаюцца, выбрала, што прасцей. 
Сурвэтку вязала яшчэ ў школе, знайшла сярод бабуліных рушнікоў і абрусаў. Матуля беражліва захоўвае ўсё, што зроблена бабулінымі рукамі, а я люблю час ад часу паперабіраць гэты скарб.

Кампазіцыя адпраўляецца ў велікодную галерэю у блог Ларысы Смірновай, можа возмуць )))

06 March 2014

Цукерачны настрой!

Я цяпер ведаю, што такое цукерачны настрой )) Гэта калі некалькі дзён рот да вушэй, нават у транспарце і ў чарзе паштовага аддзялення. Вось яна, мая цукерачка! І гэтае шчасце я атрымала ад Аленачкі і яе бложыка Поделки-рукоделочки от Аленушки!!! Дзякуй вялізарны, дзякуй! Столькі ўсяго прыгожага і патрэбнага! Як жа прыемна усё разглядаць ды перакладваць, зноў і зноў! Сама сабе зайздрошчу! 
Мяне так распірае ад шчасця, што ну не магу я не падзяліцца гэтым цукерачным настроем, таму адкрыю маленькі сакрэт... я рыхтую сваю цукерку. Тым больш гэта ужо другая цукерка, якую я атрымала, таму трэба падтрымліваць баланс цукерак у прыродзе ))))

03 March 2014

Паштовачка

 Зрабіла паштоўку для абменніка са Святланай, натхненне знайшла ТУТ у СП "Женcкие штучки". Паспрабавала проста зліфціць, бо свайго ж стылю не маю. Вынік аддалена нагадвае тую прыгажосць, што ўбачыла, ну і добра )) Першы крок зроблены, пайшла вучыцца далей. 


 А яшчэ паспрабавала працаваць з палітрай.  Захацелася выкарыстаць менавіта гэтае спалучэнне, такія рамантычныя колеры. Здаецца, атрымалася)) Прыгожая карцінка...