А ў мяне ўсё ніяк не скончыцца касметычкавы перыяд )))Тканіны нейк самі падабраліся, злажыліся, а ідэя што пашыць так і не нарадзілася. Таму вось... зноў касметычка.
01 February 2017
16 January 2017
Швэдрык на сабачку
Вязаць спіцамі я не вельмі люблю, бо не ўмею. Заўсёды шмат перавязваю і петлі роўнымі не атрымліваюцца. Ну а тут сястра паскардзілася, што апранаць Сціві складана, і размер не знайсці, і дорага. Вось і звязала, каб зусім не забыцца, як гэта робіцца.
Па Сціві можна адразу зразумець падабаецца яму адзежа ці не. Калі яму не камфортна, то ён зусім перастае рухаецца, стаіць што ўкапаны.
У маім жа швэдрыку ну не злавіць, а на лета Сціві заўсёды коратка стрыгуць, то кофтачка зусім свабодная будзе. І сфатаграфаваць таксама немагчыма, адно выйсце - падваконнік. Тут ужо не збяжыш, ды і ёсць чым заняцца, напрыклад пагаўкаць на трактар, што прыбірае снег пад вокнамі.
А куды Сціві - туды і котка. Відаць думала, што гэта ёй прывезлі новую цацку. Потым некалькі дзён усё шукала яго.
03 January 2017
27 December 2016
Вось цяпер можна і Новы год сустракаць, а я ужо думала, што свята не атрымаецца. Эх, а столькі планаў было, столькі ўсяго трэба было зрабіць, а цяпер думаю, можа елку ўжо і не даставаць... Усё пачалося з таго, што мамчынай котцы не вельмі ўдала зрабілі стэрылізацыю. Не буду пісаць, як накасячылі наваградскія ветэрынары, што ж тут ужо зробіш... А вось "Доктар Вет" - гэта моц! Цяпер калі гэты жэўжык ужо дома, я магу трошкі ачуняць ))) Можа каб не Кот, у якога на месцы яшчэ ўсё часткі цела, было б не ўсё так складана)))
Гэты год быў нешта багаты на ратаванне жывёл... А ў лістападзе быў яшчэ і чыхуахуа, які збег з прыватнага сектара, заблукаў, а знайсці пашчаслівілася мне ў нас на базе. Гэта было самае прыемнае і хуткае ратаванне )))
Усіх з надыходзячым Новым годам! Шчасця і здароўя усім людзям і жывёлам )))
09 December 2016
Знаёмцеся, медзведзяня Плюшык.
Не ведаю чаму вакол мяне заўсёды шмат мядзведзяў, мішак і Міхаілаў ))) Мой дзед - Міхась, тата - Міхась, хросны сынок - Мішаня, і яшчэ шмат розных Міхаілаў, Міхасёў сярод родзічаў і знаёмых. Была ў мяне і цэлая калекцыя цацачных медзведзянят. Здаецца і не збірала спецыяльна... іх я раздала і раздарыла, калі пачала займацца рукадзеллем, проста цяпер цацкі з крамы мяне больш не прывабліваюць. Але як кажуць, святое месца пустым не бывае, паступова пачалі з'яўляцца ў мяне новыя цацачныя мядзведзікі, але рукатворныя. Іх пакуль не вельмі шмат, кагосьці набыла на дабрачынным аўкцыёне, аднаго пашыла сама, а вось гэтага ў якасці цукеркі атрымала як першы (а можа і адзіны) навагодні падарунак.
Снягуркай для мяне стала Алеся з Віцебска. (Алеся, дзякуй, дзякуй вялікі я на сёмым небе!)
Вельмі хацелася пакінуць пасылку нераспакаванай да навагодняй ночы (але дзе ж узяць столькі цярпення) І калі б я так зрабіла, то інтуіцыя мене б не падвяла, я бы атрымала сапраўдны навагодні падарунак з цукеркамі шакаладна-шакаладнымі, каляднай паштоўкай з віншаваннямі, сняжынкай і з проста чароўным вінтажным плюшавым мішкам. Словамі не перадаць, якое гэта неверагоднае пачуццё ўпершыню ўбачыць гэта медзведзяня. Гэта дзіва які ён кранальны, і ніякія фотаздымкі не перадаюць усю замілаванасць і душэўнасць гэтай цацкі. Адзін дотык і ты разумееш, што гэта нешта роднае і блізкае, а потым здаецца ўжо, што гэтая я сама калісьці даўно згубіла майго Плюшыка, а цяпер праз шмат год ён знайшоўся... якое шчасце!
На бірачцы мядзведзіка напісана, што гэта ёлачная цацка, але на елку я яго вешаць не буду, не хачу правакаваць КатА, можа ён і не зацікавіцца Плюшыкам, але не хачу рызыкаваць ))) На елачку абавязкова павешу срабрыстую сняжынку-зорачку.
Не стамлюся дзякаваць Алесе за такое навагодняе дзіва, якое яна зрабіла для мяне. Алеся, ты сапраўдная чараўніца, а як яшчэ патлумачыць той факт, што ствараеш ты амаль жывых істот, і у кожнага свая гісторыя, характар, пачуцці.
06 December 2016
Набор у марскім стыле
У мяне касметычкавы перыяд ))) Насамрэч, даўно мазоліла вока стужка тыпа "Хэло Кіці", якую спачатку заказала, а толькі потым пачала думаць, куды яе прыладкаваць. Думала ой доўга-а, а ў мяне нават, калі ёсць ідэя, хутка не бывае )))
Да камплекту пашыла яшчэ вокладку на пашпарт.24 November 2016
Мой кот
Заўсёды марыла абзавесціся катом ці коткай. Я канечне здольная на неабдуманыя учынкі, але толькі не ў гэтым выпадку. Мая сястра дапамагае валанцёрам і бярэ час ад часу коцікаў на ператрымку. План быў такі: узяць на пэўны час, а калі мы спадабаемся адзін аднаму, то пакінем гадаванца назаўсёды. Хацела кагосьці прыгожага і прышпільнага )))
Упэўнена, што Бог не займаецца такімі дробязямі, таму скажу, што ў космаса план быў іншы. Кот сам мяне знайшоў, выбраў і дазволіў стаць яго гаспадыняй.
Упэўнена, што Бог не займаецца такімі дробязямі, таму скажу, што ў космаса план быў іншы. Кот сам мяне знайшоў, выбраў і дазволіў стаць яго гаспадыняй.
Вось такое калматае дзіва з'явілася на нашай базе. Па паводзінах было відавочна, што ён хатні, вельмі ласкавы і дэлікатны. Думалі, што прыходзіць з прыватнага сектара, але яго стан быў вельмі дрэнным: вага ўсяго 2,38 кг. Прагледзела сайты, яго ніхто не шукаў. Кармілі і ціскалі ўсе, чаму ён выбраў мяне... загадка... Я дакраналася да гэтага ката толькі некалькі разоў, калі праводзіла яму санітарную апрацоўку і калі выразала і вычэсвала каўтуны.
Параілася з мужам, але папярэдзіла, што кот не вельмі прыгожы. На што муж адказаў, што не разумее, як кот ці сабака можа быць не прыгожым. І сапраўды, такі прыгажунчык, што аж мову аднімае )))
Думала забяру, калі куплю і падрыхтую ўсё неабходнае, а ў выніку проста пасадзіла на калені і павезла да дому.
Вось і ўсё... Насамрэч гэта 100% мой кот, ідэальны, самы прыгожы і вельмі разумны. Мянушку не прыдумалі, так і клічам - Кот )))
Вось і ўсё... Насамрэч гэта 100% мой кот, ідэальны, самы прыгожы і вельмі разумны. Мянушку не прыдумалі, так і клічам - Кот )))
23 November 2016
Касметычка і пенал
Я знікла, а што здарылася? Ды нічога асаблівага - кот і The Big Bang Theory. Пра катА будзе асобнае паведамленне, абяцаю, а "тэорыю" сястра даўно раіла паглядзець. Пачала глядзець адна, заліпла на першых секундах, муж далучыўся праз хвілін 20. Не маглі адарвацца пакуль не паглядзелі ўсе сезоны ))) І ведаеце, што я зразумела, "Тэорыя" - гэта лепшае, што здарылася са мной у гэтым годзе... Не-не, лепшае здарэнне - гэта кот)))
За гэты час пашыла толькі касметычку і пенал. Працягваю пазбаўляцца ад запасаў. Дала сабе слова, што не куплю ні кавалка новай тканіны ў гэтым годзе. Купіла некалькі кавалкаў скуры, гэта ж не тканіна ))))
Гэтыя кексікі купіла вельмі даўно, збіралася кулінарную кнігу зрабіць, яшчэ такі ружовы адрэз чакае свайго часу.
А пенал пашыўся з рэшткаў ад сонечнага камплекта.
Пакажу свае касметычкі ў праекце Ані "ЛИКВИДАЦИЯ РУКОДЕЛЬНЫХ ЗАПАСОВ"
30 October 2016
Я вельмі скептычна стаўлюся да ўсялякага роду апытанняў, часцей за ўсё сярод прапанаваных адказаў проста не знаходжу падыходных, і ўвогуле, што гэта можа змяніць... Але гэтае апытанне не змагла праігнараваць )))

19 October 2016
Кашалёк для дробязяў.
Яшчэ адзін эксперымент з міні-кашальком. Працягваю шукаць зручную і функцыянальную форму. Патрэбна было пашыць штосьці накшталт маленькай касметычкі толькі з кішэнямі пад карткі, а пад папяровыя грошы не абавязкова.
Натхненне знайшла ў японскім дызайне, таму амаль усё шыла рукамі.
На папяровыя грошы кішэні не рабіла, але ў выніку яны туды добра змяшчаюцца і нават маланка ім ніяк не шкодзіць.
Калі давядзецца, яшчэ шыць такі кашалёк, то замест сінтэпону буду выкарыстоўваць фетр ці штосьці больш цвёрдае і жорсткае. А то кашалёчак атрымаўся мяккі і прыемны навобмацак, але форму трымае не ідэальна.
Subscribe to:
Posts (Atom)



















