01 September 2013

Развіццёвая кніжка "Сонейка". Працяг.

   Скажу па сакрэту, што кніжка амаль ужо гатова, але сфатаграфаваць паспела толькі самы пачатак, бо як заўсёды то недастаткова святла, то не хапае  зарада акумулятараў, альбо проста няма жадання займацца фотаздымками. А замест гэтага ёсць жаданне шыць, ды ўсё атрымліваецца, вось і прыходзіцца карыстцца момантам.
    Спачатку абнавіла эскізы, шаблоны галоўным чынам узяла тыя, што рабіла для першай кніжкі. 


 Выразала дзесяць квадратаў для старонак, праклеіла дублярынам (можа хто ведае, як дакладна перакласці, буду вельмі ўдзячная, і калі знойдзеце іншыя памылкі, так сама пішыце). Зрабіла абшыванні і сонейка на вокладку. Пакуль усё, хутка вылажу гатовую, бо прынцыпова нічым не займаюся акрамя кніжкі
                           
  

No comments:

Post a Comment