30 December 2013

Мой незвычайны Новы год.

      Апошнія гадоў пяць а можа і болей мы святкавалі Новы год не дома, з'язджалі куды-небудь, некалькі дзён актыўна "святкавалі", а потым некалькі дзён адпачывалі. У гэты раз я сказала: "Досыць! Хачу спакою, хатняй утульнасці, проста трушчыць аліўе перад тэлевізарам і ўсё" Сапраўды так ўжо надакучыла збірацца, кудысці ехаць, шумныя кампаніі, конкурсы, тосты, шмат спіртнога (дарэчы, я прынцыпова не п'ю) і шмат ежы, потым паходы з віншаваннямі па сваякам, сябрам і знаёмым і гэтак далей... кожны год адзін і той жа сцэнар. Цяжка...
     Загадзя ўсіх папярэдзіла, што будзем дома ўдваіх, нікуды не паедзем і не пойдзем,  абавязкова загадаю жаданне ў поўнач і пайду спаць. Мара... Усё пайшло не так, калі патэлефанавала сястра
і абвясціла, што раз мы нікуды не едзем, то можам ўзяць да сабе яе ката Веню, а яна ўжо нарэшце спакойна паедзе на некалькі дзён, а можа і на тыдзень. Я згадзілася, бо Веня - цудоўны кот і клопату з ім ніякага. А калі яна патэлефанавала другі раз і першае, што я пачула, было: "Спачатку паабяцай, што згодна", я ўжо пачала крыху хвалявацца... але мяне так лёгка ўгаварыць. Э-эх... Прасіла яна прыгледзець яшчэ і за коткай яе сяброў. @#$%^&*()$%^??!! Потым мяне прымусілі праслухаць лекцыю, як і чым карміць адну, а як другога і іншыя інструкцыі. Больш за ўсё мяне напалохала фраза: "Памагчымасці не давай ім спаць ўдзень". Замест таго, каб ўпрыгожваць кватэру, ставіць елку, я прыбіраю з паліц ўсё крохкае, кветкі...На гдзінніку 01:26, ноч, заўтра (ужо сення) на працу, а па кватэры носіцца табун коней.
     Знаёмцеся, кот Веніямін, ен жа Венік, ён жа Веня. Узрост 3 гады, вага 5,5кг, а можа і болей, такая торба, знойдены каля сметніцы зусім кацянём:
А гэта котка Кыца, 5-6 месяцаў, вага можа 2 кг, а можа і меней, зусім мелкая, узята з прытулку:
Хто жадаў спакою? Атрымайце... два. Працяг ТУТ.

11 comments:

  1. А мы наоборот, всегда встречали НГ перед телеком, я иногда даже со спицами в руках. А в этот раз решили устроить небольшой праздник для детей, купили елку, украсили, будем готовить стол и пригласим родителей. В общем хлопот себе добавили))).

    ReplyDelete
    Replies
    1. Будзе весела і па-сямейнаму, на мой погляд, гэта так цудоўна святкаваць з самымі роднамі і блізкімі.

      Delete
  2. Светочка какие два симпатичных подарочка тебе подкинули:)) Мы тоже в этом году дома:) Уже за столько лет тоже встречали всюду и по разному, а теперь чаще всего в домашнем уюте хочется.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Такія пацешныя, з-за іх уся справа стаіць, бо гуляемся.

      Delete
  3. і мы дома, і таксама з коткай ( праўда, са сваёй)))

    З Новым Годам!!!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дома лепш за ўсё! Вясёлага свята і шчаслівага года!

      Delete
  4. ООО!!!! Які цудоўны пост! Каты - гэта такое шчасце! Гэта жывыя эмоцыі! Нездарма Куклачоў называе іх касмічнымі жывёламі, якіх спаслалі на Зямлю, каб навучыць нас любіць і стаць шчаслівымі. І я такая кашатіца ))))) У мяне ёсць любімая Руся, ёй 6 год і яна старэйшая сястра майго сына ))))) Вам вельмі пашанцавала з вашым НГ - арыгінальней кампаніі не прыдумаеш )) Шчыра зайздрошчу ))))) Паласатая дамачка мне падабаецца больш ( я такіх аўтэнтэчных люблю )

    ReplyDelete
    Replies
    1. Неверагодная парачка!!! Ужо і не ведаю як аддаваць буду((( Кватэра ператварылася ў адзіны гульнёвы цэнтр, паўсюль скрыні, клубочкі, вяроўкі, зрабілі ім тунэль. Веня умее прыносіць мячык, як сабака. Магу пра іх бясконца расказваць!!!!

      Delete
  5. То чаму б і не зрабіць асобны пост пра каціныя канікулы ))))) са шматлікімі фота, пліз!!!

    ReplyDelete
  6. Цудоўны новы год!!! Я такія вельмі люблю. Мы калі жылі ў бацькоў, заўсёды святкавалі кампаніяй (акрамя нас, дабаўляліся яшчэ і госці), а апошнія года чатыры святкуем у цішы, удваіх. Я бяру на сябе ўсю падрыхтоўку (таму што, як правіла, у гэты час я ў адпачынку і мне не патрэбна хадзіць на працу), а муж прыбірае апасля, таму што я засынаю ў працэсе прагляду святочных канцэртаў :) І такое свята мне падабаецца найбольш усяго. Але, усё ж ёсць у мяне мара: сустрэць новы год недзе ў вёсцы, са снегам, з камінам, з шашлыком, у невялічкай кампаніі сяброў. Каб не патрэбна было ўпрыгожвацца ў святочную сукенку, а так, у джынсах і абавязкова ў ваўняных шкарпэтках, гледзячы па тэлевізары "Иронию судьбы..."

    ReplyDelete
    Replies
    1. Цудоўная мара! У мяне амаль такая ж самая, акрамя тэлевізара. Мару сустрэць Новы год без тэлевізара і інтэрнэта, проста каб прыемная музыка гучала і абавязкова ў сваёй хаце.

      Delete