05 January 2014

Некалькі дзён з жыцця выдатных катоў

     Сёння забралі катоў((((.  Гэта было проста нешта неверагоднае, шчасце ў чыстым выглядзе, больш радасці могуць падараваць, мабыць, толькі дзеці. 
     Такія розныя і заўсёды разам. Яна сапраўдная ледзі, ласкавая, дэлікатная, грацыёзная, яе хвосцік як прыгожая змейка, а яго... як 
  
 Яшчэ ў Вені неверагодныя вусы, размах якіх 24 см, спецыяльна вымяралі. Гэта вельмі разумны кот, цікавіцца ўсім, што робіш, страшэнны чысцёха і балбатун - заўсёды штосьці мармыча ды муркае, асабліва калі дакранешся да яго ці паклічаш. Дарэчы, Веня не ведае, што такое кыс-кыс, адгукаецца толькі на імя.
   Любімая справа - пазіраць у акно.

Кыца (так яе называў маленькі сынок гаспадароў коткі) аблюбавала батарэю, якую я заслала каб было мягчэй і не так горача.
Мабыць усё каты любяць розныя скрынкі, ад манітора Вене падабалася асабліва.
Яшчэ адна любоў - гэта пакеты. Самае галоўнае не забыць схаваць пакет нанач.
Ну і вядома гульні, носяцца страшэнна, па ўсім што ёсць, часам бегалі і па нам. Кыца - гэта маланка, хуткая амаль нячутная, а Веня як гром, шумны і страшны. Часам здавалася, ён проста затопча ці задушыць Кыцу і нас за адно.
Ну вось і ўсё... за тое цяпер наша кватэра носіць ганаровую назву: "Лепшая гасцініца для хатніх катоў".

12 comments:

  1. Няўжо я адна чакала гэтага посту?!.. Гэта проста нейкі цуд у вас атрымаўся з гэтымі цуднымі катамі, і такая падрабязная справаздача, і фота вельмі прыгожае! Ах, якія яны ўсе падобныя - і мая вельмі любіць каробкі, пакеты адзін-у адзін так жа апранае і так жа пазіруе )) Усё, я таксама пра сваю абавязкова зраблю пост, хачу, каб усе на яе палюбаваліся, маю самую лепшую ў свеце сяброўку ))
    ЗЫ. А чаму ў вас няма сваіх катоў? Трэба завесці адразу 2!!!

    ReplyDelete
  2. Абавязкова напішы пра сваю ўлюбёнку, вельмі цікава! А свае каты абавязкова будуць! Гэта такая адказнасць, а зараз мы вядзем дастаткова актыўны лад жыцця: байдарка, паходы, вандроўкі, пачынаючы з мая і да кастрычніка амаль на ўсе выходныя і святы з'язджаем з Мінска. А то будзе наш кот, як Кыца, забудзецца, як яе гаспадары выглядаюць )))

    ReplyDelete
  3. А я ўсё зноў і зноў заходжу паглядзець на гэтую кампанію )) І вось яшчэ падумала, што гэта не толькі вам з мужам пашанцавала, а самім катам!!!! у кампаніі сабепадобных правесці НГ-канікулы!!!!
    Так, актыўныя раз'езды кату не спадабаюцца, гэта вам не сабачка )) А нам тут з суседзямі пашанцавала, калі не адны, то другія ці трэція атрымоўваюць ключы ад кватэры з Русяй і 3 разы на тыдзень !!!!!! кормяць і нават бяруць да сябе пагасцяваць раз на суткі! Ёй без нас можа яшчэ лепш жывецца, чым з намі ))))

    ReplyDelete
  4. Мы Веню ўжо некалькі разоў бралі да сябе, дык сястра казала, што потым ў яго заўсёды дэпрэсія дзень-два, зусім чужы кот. А што было, калі Кыцу забралі першы раз, нават успомніць страшна, думалі зусім захварэе, не еў, не мыўся, усіх кусаў... а ёй хоць бы што. Як гэты раз аддваць будуць, не ведаю.

    ReplyDelete
  5. Ой, я не могу, такие фотки забавные:)))) Особенно, где Кыца вытянулась на батарее, лежа на спине - просто чума:))))) И Венины торчащие из коробки глаза:))))))))))))))))
    Прелестные коты:)))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, а я ўсё вашых разглядаю, такія смешныя, ужо нават на працы ўсе ведаюць Каўбасу )))))

      Delete
  6. Так интересно ты пишешь о них:))) Фото просто чудесные и такие смешные моменты:))) Веня у вас красавец! С такими усами класс! Мне очень нравится когда усы и бровки длинные, так смотрится здорово:)

    ReplyDelete
    Replies
    1. І гэта яны прабылі ў мяне тыдзень, можа нават меней, а здымала толькі два дні.

      Delete
  7. Светлана, мне очень нравится твой блог - прими награду: http://larkinaizbushka.blogspot.ru/2014/01/blog-post_11.html

    ReplyDelete
    Replies
    1. Вялікі дзякуй! Мне вельмі пыемна!!! Абавязкова зраблю асобны пост.

      Delete
  8. Альжбетка, каты вельмі файныя :)
    Дзесьці калісьці чытала жартаблівую гісторыю аб тым, што кацянаткі не нарадзіліся на нашай планеце, а прыляцелі да нас з далёкага космасу)))) і прыляцелі яны менавіта ў каробках
    яшчэ заўважыла што 'ваш' Веня вельмі падобны да маёй коткі Смоллі :)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Прыемна пазнаёміцца! Я сапраўды лічу катоў касмічнымі істотамі!

      Delete