Спачатку віншую ўсіх, хто сёння святкуе Божае Нараджэнне, свята, якое прыносіць надзею і вялікую радасць! Асаблівыя прывітанне і віншаванні дасылаю каталікам з Гродзеншчыны ))).
Набліжэнне гэтага свята, святочны настрой і сумленне, якое не давала спакою, зрабілі амаль немагчымае. За два дні, з матэрыялаў, што былі ў наяўнасці, я зрабіла для хросніка адвэнт. Гэта неканчатковы выгляд, але апошнія змены ўжо не такія значныя, я толькі напісала нумарочкі і паабразала ўсе хвасты.
Далей некалькі фота працэсу:Навагодняй паперы не было, а срабрыстай было мала, вось i прыйшлося неяк выкручвацца.
Чырвоная стужка, што прыслала Віка, вельмі спатрэбілася.
А зараз выраб скрыначкі-зоркі.
Мая першая спроба дэкупажу.
Чакаем калі высахне, зноў робім яе аб'ёмнай і бачым, што зморшчыны нікуды не дзеліся... робім выгляд, што так і трэба )))
З задавальненнем прымаю віншаванні і віншую таксама! Вясёлых Святаў!
ReplyDeleteДзівосны каляндар, пашанцавала хросніку;)
Дзякуй, Настачка! Жадаю цудоўнага Новага года!
DeleteВсего самого светлого, с праздником! Адвен волшебный!
ReplyDeleteВялікі дзякуй, Каця!
DeleteСветочка как красиво, празднично и так быстро! Шикарный результат да еще и из подручных материалов.И техник разных так много! Звездочка вообще шикарная!
ReplyDeleteДзякуй, Наташа!!! Ты мяне захваліла. Мне вельмі прыемна.
DeleteВясёлых святаў!!!
Delete