10 August 2015

Камплект "Зімовыя совы"

Нарэшце я дарабіла і аддала ўсё дакументы і паперы аднаму ІПшніку, з-за якіх я не магла ні самаробнічаць, ні проста атрымліваць асалоду ад лета. Я зноў існую! Каб я яшчэ раз згадзілася на такое... не-е-е, лічбы не для мяне. За гэты час так згаладалася па шыццю, што адразу замахнулася на грандыёзны (для мяне) праект - пледык і падушачка. У нашай вялікай сям'і адбылася сур'ёзная падзея - нарадзілася першая праўнучка, ёй і пашыўся гэты камплект. Так смешна, адна мая цётка нават яшчэ і ні разу не бабуля зусім,  а другая, яе родная сястра,  ўжо прабабуляй стала.
Коўдрачка атрымалася невялічкая 110х85 см. Квадраты былі 15х15 см. Тканіна верха - знаёмы многім нямецкі набор для пэчворка. Самы непрыгожы на мой погляд адрэз з набору пусціла на бейку. Адваротны бок - беларуская бязь. Падушачку шыць не збіралася, але засталіся кавалачкі. Памер падушачкі 33х45 см, навалачка на маланцы.
Ну і як заўсёды некалькі фотаздымкаў працэсу.
З бейкай гэтым разам не было ніякага клопату, бо рабіла новым спосабам, а рукамі прышывала мама ))). У дзяцінстве гэта я для яе выконвала неадказную і няцяжкую частку працы: гузікі прышывала, распорвала хібы, абразала ніткі, а зараз мама дапамагае мне ))). 
Але мама-швачка - гэта складана, у яе ёсць свой погляд і пераканаць яе бывае вельмі цяжка. Сказала, што я горш за немцаў, а тыя патрабавалі самую высокую якасць і дасканаласць вырабаў, калі  яна працавала на швейнай фабрыцы)) І ёй зусім немагчыма растлумачыць, навошта штосьці шыць рукамі, калі гэта можна прышыць на машынцы ))).

Пакажу свой камплект у рукадзельнам кафэ

7 comments:

  1. Шикарний комплект!

    ReplyDelete
  2. Нежный и спокойный комплект! Мне нравится!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Ганначка! Хацелася пяшчоты, але за колькасць ружовага колеру, я вельмі хвалююся )))

      Delete
  3. Святланка, вельмi прыгожа атрымалася! Далiкатныя колеры i акуратнае выкананне надаюць камплекту незвычайны дзявочы шарм.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй, Наташа. Гэта першы мой плед, спадзяюся, не апошні, вельмі спадабалася шыць асабліва падушачку, бо маленькі памер і шыць зручна і выглядае ўтульна.

      Delete
  4. Thanks for sharing, nice post! Post really provice useful information!

    An Thái Sơn chia sẻ trẻ sơ sinh nằm nôi điện có tốt không hay võng điện có tốt không và giải đáp cục điện đưa võng giá bao nhiêu cũng như địa chỉ bán máy đưa võng ở đâu uy tín.

    ReplyDelete