Вось такі камплект паштовачак падрыхтавала для абменніка і ўжо адаслала. На штосьці больш сур'ёзнае і шыкоўнае я пакуль не здольная. Сумна ад таго, што вынік ну зусім не адпавядае задумцы...
24 December 2013
17 December 2013
Мая самая салодкая!
Толькі што даведалася, што выйграла сваю першую цукерку! Гэта проста нешта неверагоднае! Такую прыгожую елачку можна было выйграць на цудоўным сайце http://babybooklavka.blogspot.com/ Аутар блогу і гэтай елачкі Марына, таленавітая майстрыха, прыгожая маладая мама. Мне вельмі падабаюцца яе працы, а фотаздымкі дораць шмат-шмат натхнення.
14 December 2013
Упрыгожванні для...
Гэтыя мяккія цацкі больш падобныя на велікодныя упрыгожванні, але мне так здаецца, што імі можна ўпрыгожыць і навагоднюю елачку. Такія вось шматфункцыйныя атрымаліся.
09 December 2013
Мая першая ўзнагарода!
Гэта было так нечакана і так прыемна! Я ж лічыла, што першыя ўзнагародкі з'явяцца толькі недзе праз год. А такую неспадзяванку мне зрабіла Мырына і яе блог Trubenkovo. Вялікі дзякуй, Марына!!!
Правілы ўзнагароды:
1. Падзякаваць таго, хто ўзнагародзіў і размясціць актыўную спасылку на блог (мяне неабавязкова)
2. Змясціць у сваім блоге лагатып узнагароды.
3. Прызначыць узнагароду 5-7 блогам, у якіх меней 50 ПЧ і дадаць спасылкі на гэтыя блогі.
4. Адаслаць каментарыі абраным і абвясціць іх аб ўзнагародзе.
5. Паведаміць 5-7 фактаў аб сабе.
1. Падзякаваць таго, хто ўзнагародзіў і размясціць актыўную спасылку на блог (мяне неабавязкова)
2. Змясціць у сваім блоге лагатып узнагароды.
3. Прызначыць узнагароду 5-7 блогам, у якіх меней 50 ПЧ і дадаць спасылкі на гэтыя блогі.
4. Адаслаць каментарыі абраным і абвясціць іх аб ўзнагародзе.
5. Паведаміць 5-7 фактаў аб сабе.
Гэтую ўзнагароду атрымліваюць:
- Meela і яе блог блог
- ENOT studio
- Лера і яе Зимняя страничка
- Лена и яе Островок счастья
- Городок "Радужный"
Трошкі пра мяне:
- Мару быць хатняй гаспадыняй.
- Альжбетай звалі маю прабабулю.
- Ужо некалькі гадоў вяду барацьбу з чорным колерам сваёй вопраткі.
- Хачу навучыцца вышываць крыжыкам і стужкамі.
- Не люблю і не святкую 8 сакавіка і дзень нараджэння (ну і яшчэ некаторыя)
30 November 2013
Адвэнт-каляндар для хроснага сынка. Вынік
Вось такі каляндар у мяне атрымаўся. Мне спадабалася працаваць са звычайнай паперай і кардонам, усё так проста і прымітыўна, хутка і без асаблівых выдаткаў.
26 November 2013
Адвэнт-каляндар для хрэсніка. 1 этап
Так падабаецца ідэя такіх каляндароў, што захацелася зрабіць прыемнае хрэсніку, вось і запісалася на супольнае стварэнне адвэнт-календара Спачатку хацела зрабіць з фетру ўвыглядзе мяшэчкаў ці кішэньчыкаў, але хлопчык - маленькі хітрык, які мог з'есці ўсё адразу, трэба было прыдумаць штосьці больш надзейнае. А яшчэ хацела зрабіць менавіта аднаразовы каляндар, каб у бацькоў не было галаўнога болю, як і дзе захоўваць гэты каляндар, тым больш, калі не спадабаецца. Знайшла вось такую ўпакоўку:
Нажаль нідзе не знайшла крафт-паперы, зрабіла вось так.
Яшчэ купіла часопіс-размалёўку з налепкамі, і ў кожны падарунак разлажыла ўсе налепкі, цукеркі і зашыла. Дарэчы, цукерачкі прыйшлося шукаць больш плоскія і паменьшыць колькасць пакецікаў да 10шт., бо каляндар атрымоўваўся занадта вялікім. Цяпер засталося ўсё гэта прымацаваць.
21 November 2013
Вышыўка "Закаханыя"
Мая родная сястрычка папрасіла сваю сяброўку Алену, якая без вышывання не можа пражыць ніводнага дня, вышыць карціну. Асабіста мне не вельмі падабаецца вышыўка як фатаграфія, але калі я першы раз убачыла, яна мяне ўразіла сваімі памерамі (34х23,5 см), колерам і асаблівай энэргіяй. Проста мне стала шкада, што такая сур'ёзная праца так і не атрымала сваю рамку. Вось я і папрасіла сястрычку аддаць вышыўку на некалькі дзён мне. Я вышыўку папрала, папрасавала, купіла рамку 30х40, якую пафарбавала і... зразумела, што памылілася... звычайная фотарамка не зусім добра падыходзіць. Цяпер я ведаю чаму, заказваюць рамкі у багетных майстэрнях. Але ўсё ж лепей, чым так проста ляжаць.
Паўгода спатрэбілася, каб зрабіць прасценькае паспарту )))) Мне здаецца стала значна лепш, схавалася канва і сама вышыўка стала гарманічнага памеру.
А спачатку было вось так.
09 November 2013
Скрыначка для грашовага падарунка.
Спачатку не хацела паказваць гэтую скрынку, бо гэта першая спроба і мне яна не вельмі падабаецца. Не было часу, каб усё як трэба прыдумаць, выправіць памылкі, фатаграфавала ў апошні момант. На фота скрынка ўжо з падарункам. На мой погляд неяк негарманічна атрымалася. Сваячка папрасіла зрабіць звычайны канверт для грошаў, ці паштоўку з кішенькаю, штосьці нескладанае, прасценькае. Будзем лічыць, што заказ выкананы.
26 October 2013
Скрынка для мулінэ
Набыла я неяк сабе мулінэ. У первапачатковым выглядзе іх захоўваць зусім нязручна. Спачатку хацела проста на паперкі накруціць і вось што ў выніку накруціла )
24 October 2013
Міні-арганайзер для рукадзелля.
Пашыла арганайзерчык ужо больш чым тыдзень таму назад і ўжо амаль тыдзень змагаюся з фатаздымкамі. Вось, што атрымалася. Шыла для дабрачыннага аўкцыёна, будзе лот № 102
Subscribe to:
Posts (Atom)



