31 March 2014

Велікоднае

    Ну вось паказваю сваю кветачку, якую зрабіла па МК Алёнушкі і ў рамках яе СП, усе падрабязнасці можна паглядзець ТУТ
Захацелася мне зрабіць велікодную кампазіцыю ў эка-стыле, ў інтэрнэце шмат розных ідэй, вочы разбягаюцца, выбрала, што прасцей. 
Сурвэтку вязала яшчэ ў школе, знайшла сярод бабуліных рушнікоў і абрусаў. Матуля беражліва захоўвае ўсё, што зроблена бабулінымі рукамі, а я люблю час ад часу паперабіраць гэты скарб.

Кампазіцыя адпраўляецца ў велікодную галерэю у блог Ларысы Смірновай, можа возмуць )))

06 March 2014

Цукерачны настрой!

Я цяпер ведаю, што такое цукерачны настрой )) Гэта калі некалькі дзён рот да вушэй, нават у транспарце і ў чарзе паштовага аддзялення. Вось яна, мая цукерачка! І гэтае шчасце я атрымала ад Аленачкі і яе бложыка Поделки-рукоделочки от Аленушки!!! Дзякуй вялізарны, дзякуй! Столькі ўсяго прыгожага і патрэбнага! Як жа прыемна усё разглядаць ды перакладваць, зноў і зноў! Сама сабе зайздрошчу! 
Мяне так распірае ад шчасця, што ну не магу я не падзяліцца гэтым цукерачным настроем, таму адкрыю маленькі сакрэт... я рыхтую сваю цукерку. Тым больш гэта ужо другая цукерка, якую я атрымала, таму трэба падтрымліваць баланс цукерак у прыродзе ))))

03 March 2014

Паштовачка

 Зрабіла паштоўку для абменніка са Святланай, натхненне знайшла ТУТ у СП "Женcкие штучки". Паспрабавала проста зліфціць, бо свайго ж стылю не маю. Вынік аддалена нагадвае тую прыгажосць, што ўбачыла, ну і добра )) Першы крок зроблены, пайшла вучыцца далей. 


 А яшчэ паспрабавала працаваць з палітрай.  Захацелася выкарыстаць менавіта гэтае спалучэнне, такія рамантычныя колеры. Здаецца, атрымалася)) Прыгожая карцінка... 


24 February 2014

Вопратка для кубачка

У апошні момант запісалася ў сумеснік па пашіву чахла са Святланай у блоге http://psv-handmade.blogspot.com. Проста здалося МК не вельмі складаны, а я даўно думала чым бы ўцяпліць кубачак на працы, а то зусім холадна бр-р-р, а тут яшчэ і натхненне.                                                                  

Усе ўжо даўно звыкліся, што апранаюся я змрочна, але люблю, каб навокал былі яркія рэчы, працоўнае месца не выключэнне (такая вось кампенсацыя). Пасаду я займаю несур'ёзную, таму мне можна ))). Зрабіла фота на працоўным месцы, каб было зразумела, чаму такі выбар колеру. З фетрам я зусім на "ВЫ", нават сорамна паказваць свой вынік (школа, 5 клас), але што зробіш, часу перарабіць няма, а ў мяне яшчэ паштоўка для абменніка не гатовая. А можа гэта напрамак рукадзелля такі - дзіцячы прымітывізм )))

09 February 2014

Вясельныя канверты для грошаў.

    Дзве сяброўкі збіраюцца на вяселле да сваёй трэцяй сяброўкі. Класіка... Не ведаюць, што апрануць, што зрабіць галавою, куды дзець розныя неабходныя дробязі і гэтак далей. А хочацца, каб  ўсё было ідэальна. 
     Я да гэтага вяселля не маю ніякага дачынення, мне проста пашанцавала быць старэйшай сястрой адной з гэтых траіх і, дзякуй Богу, пакуль не той, што выходзіць замуж. І вось, як старэйшая сястра, я хажу па крамах і дапамагаю шукаць "тую самую сукенку". Яшчэ трэба будзе перажыць галоўнае прымерванне і, вядома, я павінна зрабіць канверты для грошаў, абавязкова розныя і шыкоўныя. Уяўленні аб шыкоўнасці ў кожнага розныя...

04 February 2014

Лянота, лянота перайдзі на Фядота...

Святы ўжо скончыліся, а я ўсё не магу пачаць працаваць. Натхнення ну зусім ніякага. Нават на дабрачынны аўкцыён нічога не магу зрабіць. Сорамна... Пакуль проста наведваю бложыкі і любуюся працамі іншых. 
А яшчэ запісалася на цукеркі:
 
Шыкоўнага колеру лавандавая цукерачка ад Наташы. Дарэчы, вельмі падабаецца лаванда, але ніколі не бачыла, як яна расце і не ведаю пах свежай лаванды, толькі засушанай. Вось...

А на гэтую мега-цукерку ад Алёнушкі можна запісацца тут. Мне пашанцавала запісацца пад № 13. 

13 January 2014

Мядзведзь здаецца...

      Сустракайце, "чароўнае" стварэнне - Міхаська. Каб не флэшмоб "Кривой февраль", які ў сваім блоге арганізавала Ксенія, гэтага мядзведзіка ніколі ніхто не ўбачыў, акрамя самых блізкіх. Патрэбны немалы час, каб пералічыць усё, што з ім не так. 
     Міхаська не можа стаяць і нават сядзець без падтрымкі. На жаль, галаву ён таксама не трымае, таму банцік не проста ўпрыгожванне, ён выконвае ролю шыны для шыі.

05 January 2014

Некалькі дзён з жыцця выдатных катоў

     Сёння забралі катоў((((.  Гэта было проста нешта неверагоднае, шчасце ў чыстым выглядзе, больш радасці могуць падараваць, мабыць, толькі дзеці. 
     Такія розныя і заўсёды разам. Яна сапраўдная ледзі, ласкавая, дэлікатная, грацыёзная, яе хвосцік як прыгожая змейка, а яго... як 
  
 Яшчэ ў Вені неверагодныя вусы, размах якіх 24 см, спецыяльна вымяралі. Гэта вельмі разумны кот, цікавіцца ўсім, што робіш, страшэнны чысцёха і балбатун - заўсёды штосьці мармыча ды муркае, асабліва калі дакранешся да яго ці паклічаш. Дарэчы, Веня не ведае, што такое кыс-кыс, адгукаецца толькі на імя.
   Любімая справа - пазіраць у акно.

31 December 2013

З Новым годам!


У Новы год хай радасць льецца, 
Вiно iгрыстае хай п'ецца, 
Усмешкi твар не пакiдаюць, 
Здзяйсняцца мары пачынаюць! 

30 December 2013

Мой незвычайны Новы год.

      Апошнія гадоў пяць а можа і болей мы святкавалі Новы год не дома, з'язджалі куды-небудь, некалькі дзён актыўна "святкавалі", а потым некалькі дзён адпачывалі. У гэты раз я сказала: "Досыць! Хачу спакою, хатняй утульнасці, проста трушчыць аліўе перад тэлевізарам і ўсё" Сапраўды так ўжо надакучыла збірацца, кудысці ехаць, шумныя кампаніі, конкурсы, тосты, шмат спіртнога (дарэчы, я прынцыпова не п'ю) і шмат ежы, потым паходы з віншаваннямі па сваякам, сябрам і знаёмым і гэтак далей... кожны год адзін і той жа сцэнар. Цяжка...
     Загадзя ўсіх папярэдзіла, што будзем дома ўдваіх, нікуды не паедзем і не пойдзем,  абавязкова загадаю жаданне ў поўнач і пайду спаць. Мара... Усё пайшло не так, калі патэлефанавала сястра