Сустракайце, "чароўнае" стварэнне - Міхаська. Каб не флэшмоб "Кривой февраль", які ў сваім блоге арганізавала Ксенія, гэтага мядзведзіка ніколі ніхто не ўбачыў, акрамя самых блізкіх. Патрэбны немалы час, каб пералічыць усё, што з ім не так.
Міхаська не можа стаяць і нават сядзець без падтрымкі. На жаль, галаву ён таксама не трымае, таму банцік не проста ўпрыгожванне, ён выконвае ролю шыны для шыі.
У мядзведзя няма рота і хвосціка, а вочкі, якія на першы погляд чорныя, у яркім святле свецяцца чырвоным, жудасць...
На гэтым фотаздымку добра відаць, што адна лапка па колеру адрозніваецца ад астатніх, бо памылілася, калі выкраівала, напрамак ворсу іншы.
Фома галавы і тулава здіўляе і палохае адначасова. Для мяня засталося загадкай, адкуль такая выкрайка.
У такім выглядзе мядзведзік існуе ўжо два с паловай года, люблю яго страшэнна, нават размаўляю з ім.
Вот такие больные дети - самые любимые... Неуклюжие, безобидные, трогательные... Мне он тоже нравится - молодец, что показала нам своего любимца.
ReplyDeleteДзякуй! Так шкада яго, можа будзе час перараблю.
DeleteОй а мне кажется он такой миленький и на последней фотографии шов идет как удивленный ротик. Домашний и любимый медведик не может быть не красивым.
ReplyDeleteДзякуй, Наташа! Вельмі прыемна, калі такі любімы небарака і ў іншых выклікае замілаванне )))
DeleteОй, очень даже милый :) Ну и что, что с красными глазами! А хвоста у медведя и не должно быть) Вспоминай детскую песенку "Почему медведь зимой спит" :))))
ReplyDeleteА яшчэ можна ўсе "касякі" спісаць на арыгінальную ідэю, усё было так і задумана ; ) А песенька сапраўды такая ёсць, толькі дзяцей блытаюць )))
DeleteАааа, класс!!! Медведь милый, а рассказ о нем - потрясающий )))
ReplyDeleteособенно про "Фома галавы і тулава здіўляе і палохае адначасова"