26 August 2013

Конкурс "Яркае лета" і яго працяг.

У ліпені на сайце www.rebenok.by адбыўся рукадзельны конкурс "Яркае лета".  У той час я амаль што скончыла развіццёвую кніжку (падарунак для цудоўнага хлопчыка Глебкі), вось яе і вырашала прапанаваць. 

Гэта быу першы конкурс, ў якім прымала ўдзел мая работа, хвалявалася старашэнна. Нікому не казала пра конкурс, каб убачыць колькі аб'ектыуных балаў атрымае мая кніжка. Вынікам больш чым задаволена: 99 галасоў, тым больш фотаздымкі не лепшай якасці. Так склаўся лес, што на працягу конкурса па розных прычынах пачалі выбываць безумоўныя лідэры, і толькі з-за гэтага мая работа трапіла ў 10-ку лепшыхДзякую ўсім, каму спадабалася мая самаробка, кожны ваш голас дадаў мне ўпэуненасці, натхнення і жадання тварыць далей.
     Па ўмовах конкурсу я павінна аддаць конкурсную работу ці якую-небудзь іншую на Дабрачынны аукцыён, які адбудзецца 16 - 29 верасня. На сёняшні час я не маю нічога годнага, вось і вырашыла паспрабаваць паўтарыць развіццёвую кніжку. Вось з чаго яна пачынаецца:

4 comments:

  1. )) Цудоўная кніжка, Вы малайчына! Адразу з'явілася жаданне зрабіць такую для сваёй дачушкі! А колькі прыкладна часу робіцца такая развіццёвая кніжка?

    ReplyDelete
    Replies
    1. Вялікі дзякуй, мне вельмі прыемна. Гэтая кніжка шылася прыкладна месяц, нажаль, у мяне ёсць асноўная праца, яшчэ я ніколі не шыю ў нядзелю і ў святочныя дні, маю на ўвазе рэлігійныя святы.

      Delete
  2. Кніжка проста цуда!!! Я за яе голас аддавала :)) Толькі сёння заўважыла гэты пост, а так і не ведала б хто майстра :) Я таксама хачу сваёй дачцэ зрабіць што-нібудзь развіццёвае, але ж пакуль рукі возьмуцца, так толькі наступнаму дзіцёнку і паспею :)))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Мне яна ўжо зусім не падабаецца, але мама хлопчыка расказвала, што спачатку можна было забыцца пра дзіця на некалькі гадзін.

      Delete